Міну́шкі1 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenum alternifolium L.’ брэсц. лянушкі, мінушкі, віц. мянушкі, гродз. мянюшкі ’тс’ (Кіс.). Да міну́ць (гл.). Матывацыя: хвароба (жаўтуха, кашаль, мочаспусканне) мінала, праходзіла пасля лячэння яе гэтай раслінай. Параўн. бел. грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка. Аб іншых назвах гэтай расліны гл. Лучыц-Федарэц, БЛ, 14, 68–69. Сюды ж пін. мяну́шка ’селязёнка’ (Сл. Брэс.).

Міну́шкі2 ’свінакроп звычайны, Spergula vulgaris Boen.’ (мін., Кіс., Інстр. II). Няясна. Відаць, у выніку пераносу з міну́шкі1. Матывацыя (?).

Міну́шкі3 ’раллявая канюшына, Trifolium arvense L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі міну́шкі1 і каманіца1 (каманічнік, польск. komonicznik ’канюшына з жоўтымі кветкамі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)