Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Маладзёхна ’маладая’ (навагр., КЭС), польск. młoduchna ’тс’. Бел.-польск. ізалекса, характэрная наяўнасцю суфікса ‑uxna (Слаўскі, SP, 1, 75). Да малады́ (гл.).

Маладзі́к1 ’месяц у першай квадры’ (ТСБМ, Грыг., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Растарг., Сл. ПЗБ, Федар. 1), молодзі́к ’тс’ (Маш., ТС), мыладзі́к (паўн.-усх., КЭС; віц., Шн. 3; Бяльк.), брасл., асіп. маладзічок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. молодик, рус. молоди́к, моло́дик; польск. młodzik з бел. мовы; серб. млађак. Усх.-слав. Да малады́ (гл.).

Маладзі́к2 ’малады хлопец’, ’халасцяк’, ’малады (на вяселлі)’ (Нас., Сцяшк., ТС; брасл., Сл. ПЗБ). Укр. молодик ’малады нежанаты чалавек’, рус. смал. молодик, разан. ’малады чалавек, нежанаты’, рус. арханг. ’малады на вяселлі’, пск. ’малады лес’, разан. ’маладыя авечкі, ягняты’, ’маладняк’, ст.-рус. молодикъ ’малады чалавек’, ’маладая птушка (сокал, ястраб)’; польск. młodzik, ’малакасос’, ’навічок’, ’малады глушэц’, чэш., славац. mladɨk ’юнак’, серб.-харв. мла̀дик ’малады лес’. Прасл. mold‑ikъ. Да малады́ (гл.).

*Маладзі́ла, молоді́ло ’гарлянка, зайцава капуста, скочкі цэхавыя, Sempervivum tectorum L.’ (жытк. Бейл.), укр. молоди́ло ’тс’. Да малады́ (гл.). Назва абумоўлена танізуючымі якасцямі расліны (ЕСУМ, 3, 502).

Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́на ’салодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏на ’маладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).

Маладзі́ца, молодзі́ца, молодэ́ца ’маладая незамужняя жанчына’, ’кабета’, ’свацця — кіраўнік маладой на вяселлі’ (ТСБМ, Янк. 1, Бес., Нас., Шат., Касп., Яруш., Бяльк., Мат. Гом., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’жонка’ (Мат. Гом.), маладзі́чка ’жанчына ў першы год замужжа’ (Сцяшк. Сл.), мылыі́ца ’парабчанка’ (Касп.). Укр. молоди́ця, рус. молоди́ца, польск. дыял. młodzica, чэш. mladice, славац. mladica, славен. mladíca, серб.-харв. мла́дица. Прасл. moldica Да малады́ (гл.).

*Маладзі́цца, драг. молоды́тысь ’паляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр. мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.

Маладзя́н ’кавалер, жаніх’ (навагр., Дзмітр.) ’стары кавалер’ (Сцяц.). Відавочна, запазычана з польск. młodzian ’малады чалавек, юнак’, якое ўзыходзіць да прасл. mold‑ěnъ.

Маладня́, мълъдня́, мыладня́, молання ’маланка’ (паўн.-усх.-бел., Працы, 7; Нас., Бяльк., Юрг., Растарг., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ; мсцісл. ДАБМ, к. 311), маладнёю ’хутка, нібы маланка’ (Нас.). Рус. смал., калуж. молодня́ ’маланка’. З малання, якое да прасл. moldnьja, як выводзяць Вяч. Ус. Іванаў і В. Тапароў (Бел. лекс., 59).

Маладня́к, маладня́х, молодняк ’маладыя жывёлы, птушкі’, ’малады лес да прачысткі’, ’маладыя пчолы’, ’моладзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Анох., ТС, Сл. ПЗБ, Яруш.). Укр. молодня́к, рус. молодня́к, молодня́г. Усх.-славянскае. Да малады́ (гл.). Аб суфіксе ‑няк гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118–119.

Маладня́ча (зб.), ’маладняк, маладыя дрэвы’ (б.-каш., Мат. Гом.). З укр. мовы. Параўн. молодня́ча, молодне́ча ’малады сад, лес’.