Макры́ца 1 ’невялікая, ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах, Oniscus muvavivius Cuv.’ (Касп., Сержп. Грам.; ветк., жлоб., Мат. Гом.), макру́ш ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), макру́ха ’тс’ (Нас., Бяльк.), луж. мокрэц ’тс’ (Шатал.). Да мокры (гл.). Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111.
Макры́ца 2 чырвоная ’вочны цвет палявы, Anagallis arvensis L.’ (гродз., Кіс.). Укр. мокрець ’тс’. Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна любіць мокрыя лужкі, даліны.
Макрыя́ць, макрая́дзь ’слата, непагадзь, макрэча’ (Др.-Падб., мядз., Нар. словатв., Крыў., Дзіс.) < макрыя́дзь; краснап. макрае́ддзе ’тс’ (Лемц. дыс.). Аформлена паводле макра́дзь (гл.), аднак застаецца няясным ‑ы‑. Да мокры (гл.).
Макрэдзь ’макрата’ (ТС) утворана ад мокры (гл.) і суф. ‑эдзь < прасл. ‑ědъ (Слаўскі, SP, 1, 64).
Макрэль ’скумбрыя да 50 см даўжынёй, Scomber scombrus’ (ТСБМ). Запазычана з рус. макрель ’тс’ < гал. makreel < с.-лац. macarellus (Фальк-Торп, 690; Фасмер, 2, 562).
*Макрэні, мокрэ́ні ’дзень перад Іллёй’ (ТС), макрэнь ’працяглае дажджлівае надвор’е (Растарг.). Утворана ад назвы рэлігійнага свята св. Макрыны (1 жніўня). Паводле народнай прыкметы: калі ў гэты дзень ішоў дождж, дык рэшта лета будзе мокрай.
Макрэц 1 ’мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы’ (ТСБМ, ТС, Янк. 2, Мат. Гом.). Да мокры (гл.). Параўн. таксама маклі́цы (гл.). Аб суф. ‑эц гл. Сцяцко (Афікс. наз., 100–102). Сюды ж макры́ца ’тс’ (Крыў., Са сл. Дзіс.).
Макрэц, мокрэц ’гладун, Herniaria glabra L.’ (пін., петрык., стол., Бейл.), ’макрыца Stellaria media’ (ТС). Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна расце на нізкіх мокрых месцах.
Макрэць ’станавіцца мокрым, вільготным’ (ТСБМ, Нас.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ěti. Да мокры (гл.).
Макрэча ’макрата’ (ТСБМ). Відавочна, старое (?) утварэнне ад mokrъ і ‑etja < ‑otja < ‑ota. Падрабязней гл. Трубачоў, Проспект, 59–61.
Ма́ксімум ’найбольшая велічыня, колькасць чаго-небудзь’, ’самае большае’, ’максімальны’ (ТСБМ) — еўрапейскае інтэрнацыянальнае слова, якое ўзыходзіць да лац. maximum ’найбольшае’ < mag(i)s‑im‑, звязана з грэч. μέγας ’вялікі’, ст.-інд. mahánt, авест. mazant‑ ’вялікі, магутны’.
Макулату́ра ’невыразна надрукаваныя, запэцканыя лісты’, ’непрыгодная папера, кнігі, прызначаныя для перапрацоўкі’, ’бяздарныя літаратурныя творы’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з ням. Makulatur ’запэцканая папера, адыходы’ < лац. macula ’пляма’ праз с.-лац. macularium ’чарнавік’ (Лёхін, 419; Голуб-Ліер, 299).