Макра́дзь ’дажджлівае надвор’е’ (Інстр. I, асіп., КЭС, чачэр., Мат. Гом.), ветк. макрадзё ’макрата’ (Мат. Гом.); слаўг. макра́дзе, макра́дзь, дубр. мыкря́дзь ’балота, амшара, мокрае месца ля вытокаў рэчкі’ (Нар. словатв.), гродз., маг. мокрадзь ’мокрае месца, балота’ (Гарб.), рус. мо́кредь, мо́креть, мо́крядь ’мокрае надвор’е’, ’макрата’, славац. mokraď ’невялікае балота’, ’сырасць, макрата’, ’нягода’. Прасл. mokrʼadь (mokradь) /mokrědь утворана ад прыметніка mokrъ ’мокры’ і суф. ‑jadь. Слаўскі (SP, 1, 64). Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)