Мокрадзь ’мокрае месца, балота’ (Гарб.), мокраць ’макрата’ (паст., ашм., Сл. ПЗБ). Да прасл. mokrʼadь, mokradь < mokrъ > мокры (гл.). Аб суф. ‑адзь гл. Сцяцко, Афікс. наз., 13; Слаўскі, SP, 1, 64; Аткупшчыкоў, Из истории, 149 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)