*Маклі́цы, моклы́ці (мн.) ’хвароба авец’ (Клім.). Параўн. бел. макрэц, укр. мокрець, рус. мокрец, польск. mokrzyca. Да мокнуць (гл.). Утворана ад дзеепрыметніка моклы (< moklъjь < moknǫti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)