Лучаі́на ’лагчына’ (лунін., Шатал.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лука і лагчаіна (гл.). Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко (Афікс. наз., 155–156).
Луча́й дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа’ (свісл., Шатал., Сл. ПЗБ). Гл. веча́й ’тс’. Аб пратэтычным л‑ гл. Лучыц-Федарэц, Тыпалогія слав. моў і ўзаемадз. слав. літаратур // Тэзісы III Рэсп. канф. Мн., 1977, 198–200.
Лу́чай ’зараснік рагозу, Typha L.’ (жытк., стол., Яшк.), лу́чай, лу́чэй ’рагознік вузкалісты, Typha angustifolia L.’ (ТС). Ст.-польск. łącz ’гатунак асакі, Carex L.’, ст.-чэш. luč ’нейкая расліна’, славен. lọ̑č ’сіт, Juncus L.’, lǫ̑ček ’асака’, locje ’рагоз’, ст.-рус. лучие ’збожжавыя’, ц.-слав. лѫчиѥ ’асака’. Прасл. lǫčь (< lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti > лучы́ць), якому адпавядаюць лат. lùocis ’выгнутасць, загіб, закрут ракі’ (Слаўскі, 5, 74). Аб суф. ‑ай, ‑эй < ‑ějь гл. Слаўскі (SP, 1, 86–87).
Луча́к ’радыус’ (Дуж-Душ.). Новатвор 20‑х гадоў XX ст. Да луча́ць 1 (гл.).
Луча́ць 1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін. łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл. lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць 1 (гл.).
Луча́ць 2 ’трапляць у цэль, падладжвацца’ (Гарэц., ТСБМ, Янк. 2, Дразд., Нас. Сб., Юрч. Фраз. 3, Касп.; мсцісл., дзісн., КЭС), ’цэліцца, прыцэльвацца’ (ТС), ’намервацца’ (Сцяшк. Сл.), паст. ’штурхаць нагой’, лаг. ’улоўліваць’ (Сл. ПЗБ), луча́ці ’страляць з лука’ (Ян.), луча́цца ’трапляцца, здарацца, мець месца’ (Нас., Шат.; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́чна ’трапна, у цэль’, лу́чны ’трапны’, ’шчаслівы, удачлівы’ (Нас.). Да лу́чыць (гл.).
Лу́чка 1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).
Лучкі́ ’выгнутыя дугою тоўстыя пруты, замацаваныя адным канцом за верх ручкі воза, другім — у біле драбіны’ (Маслен.), ’частка ярма (з маладзенькага дуба), выгнутая дугою’ (Дзміт.), ’прыстасаванне з прутоў, якое служыць для замацавання вашчын у вуллях-калодах’ (Анох., ТС). Да лучок 1, лук 1 (гл.).
Лучковы ў выразе лучко́ва борона́ ’драўляная барана з дужкай наперадзе’ (ТС). Да лук 1 (гл.).
Лу́чнік ’воін, узброены лукам’ (ТСБМ). Да лук 1 (гл.).
Лучні́к 1, лу́чнік, лу́шнік ’прыстасаванне для асвятлення хаты лучынай’ (Эр. 8, Некр., Пятк., Шат., Янк. 1, Ян., Сцяшк., Бір. дыс., ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.), ’прылада для асвятлення такоў, корчмаў’ (КЭС, лаг.; глус., КЭС). Укр. лучни́к, рус. паўн. лучни́к, польск. łucznica ’паходня’. Узнікла шляхам скарачэння лексемы лучы́ннік ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), якая з лучы́на (гл.). У выніку пераносу значэння (звязанага з пасіўнасцю лучніка) з’явілася лу́чнік ’гультай’ (петрык., Мат. Гом.). Да луч 2 (гл.).
Лучнік 2 ’частка млына’ (мін., в. Сляпянка, КЭС). З-за не-дахопу інфармацыі дакладна нельга аднесці да адпаведнага зыходнага слова. Відавочна, да лучы́ць 1 (гл.).
Лучны́ ’які расце на луцэ’ (віл., Сл. ПЗБ). Да лука́ (гл.).
Лучок 1 ’наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук 1 (гл.).
Лучок 2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).