Луча́й дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа’ (свісл., Шатал., Сл. ПЗБ). Гл. веча́й ’тс’. Аб пратэтычным л‑ гл. Лучыц-Федарэц, Тыпалогія слав. моў і ўзаемадз. слав. літаратур // Тэзісы III Рэсп. канф. Мн., 1977, 198–200.
Лу́чай ’зараснік рагозу, Typha L.’ (жытк., стол., Яшк.), лу́чай, лу́чэй ’рагознік вузкалісты, Typha angustifolia L.’ (ТС). Ст.-польск. łącz ’гатунак асакі, Carex L.’, ст.-чэш. luč ’нейкая расліна’, славен. lọ̑č ’сіт, Juncus L.’, lǫ̑ček ’асака’, locje ’рагоз’, ст.-рус. лучие ’збожжавыя’, ц.-слав. лѫчиѥ ’асака’. Прасл. lǫčь (< lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti > лучы́ць), якому адпавядаюць лат. lùocis ’выгнутасць, загіб, закрут ракі’ (Слаўскі, 5, 74). Аб суф. ‑ай, ‑эй < ‑ějь гл. Слаўскі (SP, 1, 86–87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)