Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лубе́ц ’залубянелая аўчына’ (Нар. Гом.). Да луб1 (гл.).

Лубе́ць ’цвярдзець’ (Юрч. Вытв.). Відавочна, ад прыметніка *lubъ‑jь, як лубяне́ць — ад лубяны́ ’цвёрды, нягнуткі, падобны да лубу’ (ТСБМ).

Лу́бін, лу́бын, лу́гын ’расліна з сямейства гарохавых, Lupinus L.’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гом., гродз., Кіс., Сл. Брэс.). З польск. łubin ’тс’, якое з с.-лац. lubinus < лац. lupinus ’воўчы’, — спачатку ’воўчае зелле’ < lupus ’воўк’ (Слаўскі, 5, 277; Кюнэ, 74). Сюды ж лубаве́ніско, лубаве́нішча, лу́бінішча, лубяны́ско, лу́бнішчо, лубя́нішча, лубі́нішча, лубо́віско, лубя́ннік, лу́бянне, лубя́ніска, лу́быныско ’поле, дзе расце лубін’, лубынэ́чныско ’абмалочаны лубін’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.).

Лу́бка, смарг. лу́бачка ’кош, карзіна’, ’сявенька (з кары)’, ’плецены саламяны кораб для мукі’, ’дзежка для трымання мукі пад рукой’, ’бочачка’, ’салянка з ліповай кары’, ’кошык, сплецены з саломы і лазы’ (Нас., Яруш., Мікуц., Касп., Мат. Гом., Шат., П. С., Гарэц., Юрч., Янк. БП., Ян., Мат. Маг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС; мядз., Нар. словатв., Жыв. сл.; барыс., Шн. 2; докш., маладз., Янк. Мат., Мат. АС; рагач., З нар. сл.), ’вулей у лесе’ (добр., рэч., Мат. Гом.), ’калыска’ (Сл. Брэс.; карэліц., Сл. ПЗБ); лу́бка і лу́пка ’раёўня’ (Сл. ПЗБ, слаўг., Нар. сл.), бялын. лупок ’лубок, што ставіцца на дрэве для лоўлі раёў’ (Мат. Маг.), лу́бка‑мядоўка ’ліповая бочачка для мёду’ (рагач., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), лубок ’тс’ (карм., добруш., Мат. Гом.). Ст.-бел. лубка (Скурат, БЛ, 8, 13–14). Да луб1 (гл.).

Лубкі́ ’тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца пералому касцей’ (ТСБМ), лубок ’тс’ (ветк., Мат. Гом.); лубкі́ ’вокладкі кнігі’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама лубок ’ліповая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання’ (ТСБМ). Укр. лубо́к, рус. лу́бо́к, польск. łubki, чэш. loubek, славац. lubok. Паўн.-слав. lubъkъ < lubъ. Да луб1 (гл.). Гл. таксама лубок.

Лубня ’сасуд з лубу і мера для мёду’ (Гарб.), Да луб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Лу́бнячка ’выязныя сані’ (ігн., Сл. ПЗБ), польск. сейненск. łubńa ’размаляваны сундук з дошак з лаўкамі, які накладваюць на сані ў час урачыстых паездак’, рус. (ЛітССР) лу́бни ’тс’, лубня́ ’сані са спінкай’ (Сцяшк. Сл.), ярасл., кіраўск., перм. лубя́нки ’сані, пакрытыя лубам’. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 675), Зданцэвіча (LP, 8, 1960, 344) і Лаўчутэ (Liet. term, 155), — гэта запазычанне з літ. lúbnios ’рабочыя сані, развалы’.

Лубок ’лубянка’, ’абечак’, ’луб’ (ТСБМ, ТС, Касп.). Да луб1. Гл. таксама лубк1. Сюды ж маст. лубок ’сабачая будка’ (Сцяшк. Сл.).

Лубуя́тнік ’ліпавыя палкі, з якіх абадрана кара’ (Бяльк.). Утворана ад лу́бʼе і суфікса ‑ятнік, які служыць для абазначэння месца, памяшкання. Параўн. аналагічнае значэнне ў лексемы лубяк (Масарэнка, КЭС).

Лубя́к ’нявырабленая скура’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да луб1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 130–132).