Лу́бін, лу́бын, лу́гын ’расліна з сямейства гарохавых, Lupinus L.’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гом., гродз., Кіс., Сл. Брэс.). З польск. łubin ’тс’, якое з с.-лац. lubinus < лац. lupinus ’воўчы’, — спачатку ’воўчае зелле’ < lupus ’воўк’ (Слаўскі, 5, 277; Кюнэ, 74). Сюды ж лубаве́ніско, лубаве́нішча, лу́бінішча, лубяны́ско, лу́бнішчо, лубя́нішча, лубі́нішча, лубо́віско, лубя́ннік, лу́бянне, лубя́ніска, лу́быныско ’поле, дзе расце лубін’, лубынэ́чныско ’абмалочаны лубін’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)