Лубкі́ ’тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца пералому касцей’ (ТСБМ), лубок ’тс’ (ветк., Мат. Гом.); лубкі́ ’вокладкі кнігі’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама лубок ’ліповая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання’ (ТСБМ). Укр.лубо́к, рус.лу́бо́к, польск.łubki, чэш.loubek, славац.lubok. Паўн.-слав.lubъkъ < lubъ. Да луб1 (гл.). Гл. таксама лубок.