◎ Кватэ́рачка 1 ’фортачка’ (Мат. Гом.). Гл. кватырка.
◎ Кватэрачка 2 ’чвэрць штофа’ (Шн., Нас.). Да кватэра (гл.).
Кватэ́рка 1 ’фортачка’, ’адтуліна ў коміне’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Хар., Касп., Яшк.), ’палова акна’ (Нар. словатв.), ’частка столі паміж дзвюма бэлькамі’ (Яшк.). Гл. кватырка.
Кватэ́рка 2 ’мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты’ (ТСБМ, ДАБМ, Шат., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Ст.-бел. кватерка, кватырка ’мера вадкасці’ (з 1690 г.) (Булыка, Запазыч., 145). З польск. kwaterka (Слаўскі, 3, 473).
Кватэ́рына ’дзвярная ці аконная створка’ (Нар. словатв.). Гл. кватэра 2.
Ква́ўкаць ’квакаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. квакаць.
Квахта́ць ’квактаць’ (ТСБМ, Мал.) (гл. квактаць), ’квакаць’ (Сл. паўн.-зах.).
Кваце́ра ’кватэра’ (Бяльк.). Гл. кватэра.
Ква́цык ’кавалак гразі ад колаў’ (ТС). Параўн. укр. квацок ’кавалак гліны’, квацати ’мазаць’, балг. квацам ’мазаць, ляпіць сцяну’, славен. kvacáti ’пырскаць, хлюпаць’. Прасл. kvacati (параўн. Слаўскі, 3, 453; ЕСУМ, 2, 416; БЕР, 2, 309) вельмі праблематычнае. Яно як быццам не мае рэфлексаў у серб.-харв., а значэнне славен. паралелі адрозніваецца ад адпаведных укр. і балг. Гл. яшчэ квэцаць.
Квач ’вялікі памазок з пакулля, рагожы для размазвання чаго-н. па якой-н. паверхні’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Грыг., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго’ (ТСБМ, ТС). Параўн. укр. квач ’тс’. Польск. kwacz — запазычанне з бел. ці ўкр. Тое ж можна сказаць і аб арэальна абмежаваным рус. квач. Звычайна звязваецца па паходжанню з kvacati, якое мае таксама арэальна абмежаваны характар. Толькі балг. паралель выводзіць яго за межы бел.-укр. арэала. Насуперак Слаўскаму (3, 453) бліжэй за ўсё да квач германскія паралелі. Але разглядаць яго як запазычанне з ням. Quast нельга зыходзячы перш за ўсё з лінгвагеаграфічных меркаванняў. На жаль, мы не ведаем гоц. рэфлексацыі прагерм. kwastu‑. Можна меркаваць аб арэальна абмежаваным запазычанні з гоц. *ku̯ast‑ (ku̯ast‑ > ku̯ats). Параўн. адпаведныя прыклады ў Лекс. Палесся, 16–17. Надзейнасць гэтай гіпотэзы, аднак, невялікая, улічваючы незафіксаванасць гоц. крыніцы і фанетычныя цяжкасці (доўгі галосны і ч‑заканчэнне ў бел. і ўкр. паралелях). Сувязь квач з прасл. kvaka ’гак’, якое рэканструюецца на аснове паўднёва- і заходне-славянскіх рэфлексацый, яшчэ менш надзейная, бо не толькі істотна адрозніваецца ад квач семантычна, але рэпрэзентуе зусім іншы слав. арэал (Слаўскі, там жа).
◎ Ква́ша ’саладуха’ (ТС, Вешт., Малч.), ’кулеш’ (Мат. Гом.). Да квас‑i̯a (Фасмер, 2, 218). Гл. квас.
◎ Квашалі́ны ’студзень’ (Нар. лекс.). Дысімілятыўны варыянт ад квашаніна (гл.).