Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Траяны́ ‘сталюга, мальберт’ (Некр. і Байк.), ‘прыстасаванне з трох калоў, на якім падвешвалі калыску ў полі’ (Жд. 1, Мат. Гом.; мазыр., ГЧ; віл., рагач., Сл. ПЗБ), трояны́ ‘трохрогія вілы’ (Маш.; Горбач, Зах.-пол. гов.), трояны́, трояны́е вілкі́ ‘тс’ (ТС), тро́йні ‘тс’ (Касп.), параўн. укр. дыял. трояни́ ‘тс’. Множналікавы назоўнік для называння трохчастных прадметаў, гл. траян1.

Трая́чка ‘грашовы знак вартасцю ў тры рублі’ (ТСБМ, Бяльк.), трыя́чка ‘тс’ (Бяльк.), троя́чка ‘трохрублёўка’ (ТС). З рус. троячка ‘тс’, памянш. ад траяк, гл.

Тра-ля-ля́ — выклічнік, які выражае радасць, весялосць, асабліва ў спевах, прыпеўка (Цых.); сюды ж траляля́каць ’прысоўваць’, мянушка Тралялёначка (Ф. Багушэвіч). Параўн. укр. тра‑ла‑ла́ — выгук для выражэння радасці, рус. тра‑ля‑ля́ ’тс’, польск. tra la la ’тс’, чэш. trala, tralala ’тс’, tralalovati ’спяваць tralala’, славен. trȃlala ’тс’. Гукаперайманне, аналагічнае ўтварэнням у іншых мовах, параўн. літ. talala, talalúoti ’балбатаць, трашчаць, плявузгаць’, ідыш tralaláj ’прысоўванне’, tralalajken ’тралялякаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ням. tralla, trallala — выгук, што перадае мелодыю без слоў, trällern ’прысоўваць’, франц. tralala, іт. trallalà — імітуюць спевы без слоў. Уключае т. зв. першасныя інтэр’екцыі тра, ля, якія прысутнічаюць і ў складзе выклічнікаў тра‑ра‑ра, тра-та-та, ля‑ля‑ля і пад. Смаль–Стоцкі (Приміт., 178) бачыць у іх перайманне гукаў, якія выдаюць музычныя інструменты (барабан, труба і інш.). Гл. таксама Махэк₂, 649; Duden, Etymologie, 859; Сной₂, 776 (для славенскай мяркуе пра запазычанне з заходнееўрапейскіх моў); ЕСУМ, 5, 617.

Тра-та-та́ ‘водгалас спеву, музыкі’ (маладз., Дзіц. фальклор), тратата́, тратата́м ‘тс’ (Ф. Багушэвіч), польск. tra‑ta‑ta ‘тс’, славац. tra‑ta‑ta ‘тс’, ‘водгалас стрэлаў з кулямёта’ і інш. Гукапераймальнае.

Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).

Тржэмялі́на ‘брызгліна бародаўчатая, Enonymus verrucosa Scop.’, трэмялі́на, трэмяні́на ‘тс’ (гродз., Кіс.), трэмелі́на ‘тс’ (Бес.). З польск. trzmielina ‘тс’, адносна этымалогіі гл. стрэмяліна.

Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утроба ‘хвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.

Тро́біл ‘сварка’: тробіл падняць (ветк., Palaeoslavica, 21, 2, 148). Няясна; магчыма, звязана з труб, гл.

Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел. троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр. трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус. тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг. тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат. treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл. þreka ‘ціснуць’, ст.-англ. đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац. trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).

Тро́е ‘трое’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб., ТС), тро́я, тро́і ‘тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ), тро́і ‘тс’ (Стан., Кліх), ст.-бел. трое, треи, трей ‘тс’ (ГСБМ), троя ‘тс’ (Жлутка), у тым ліку ў спалучэннях троя двадцать (Статут 1529). Параўн. укр. тро́ї, троє, рус. тро́е, польск. troje ‘тры асобы’, trzej, ст.-польск. trój, н.-луж. tšoji ‘трое’, ‘трайны’, в.-луж. troji ‘трайны’, палаб. tari ‘трое’, чэш. trojí, troje ‘трое’, ‘траякі’, славац. troje (н. р.) ‘тры’, ‘трое (у парных назоўніках)’, славен. tróje ‘трое’, tróji ‘траякі’, харв. trȍji, серб. тро̏ји ‘трайны’, макед. тројца ‘трое’, балг. дыял. тро́и, трой, тро́е, трои́ ‘трое’, ст.-слав. трои (м. р.), трое (н. р.) ‘тры, трое’. Прасл. *trojь ‘тры, трайны’, прыметнікавы лічэбнік *trьje м. р. (Дыбо, Этимология–2000–2002, 247), які з і.-е. *trei̯ó — зборны лічэбнік з tréi̯es ‘тры’ (Сной₃, 808; Борысь, 642; Фасмер, 4, 104). Сюды ж таксама троёвы ‘трохзубы, трохрогі’: троёвые вілкі́ (ТС).