Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Трутні́ць ‘спаць’ (Рэг. сл. Віц.). Няясна, відаць, ад труцень (гл.), аднак, магчыма, першапачаткова звязана з трухнуць ‘спаць’, гл.

Трутушкая ‘?’: тую трутушкую папалам выпілі (маг., Шн., 450). Няясна.

Тру́фель ‘клубнепадобны падземны грыб’ (ТСБМ), тру́хвель ‘тс’ (карм., Сярж.–Яшк.), тру́фля ‘тс’ (Некр. і Байк., Сяржаніна, Грыбы). Праз рус. трюфель ці польск. trufła і, магчыма, ням. Trüffel з франц. truffe ‘грыб Tuber’ < італ. trufla < оск.-умбр. *tūfer < лац. tūber ‘клубень’, ‘труфель’ (Фасмер, 4, 112). Паводле Пяткевіча (Пятк. 1, 15), “труфлі паляшук не знае, пагэтаму і не шукае”. Гл. Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 663; Арол, 4, 111.

Трух ‘ павольная рысь, трушок’ (ТСБМ, Бяльк.), трух‑трух — гукаперайманне для абазначэння бегу дробнай рыссю (ТСБМ), трюх‑трюх — пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.), трю́ханьня ‘язда трушком’ (Юрч. СНЛ); тру́хаць ‘бегчы трушком’ (ТСБМ, Шат., ТС; віл., Сл. ПЗБ), тру́хыць ‘тс’ (Бяльк.; Юрч. Сін.), пратру́хаць (Нік. Очерки), часцей, аднак, прыслоўе ў форме назоўніка ў Тв. скл.: тру́хам ‘(трухаць) трушком’ (Шат., Гарэц., Др.-Падб., Янк. 1, Байк. і Некр.; лях., Сл. ПЗБ), трухо́м ‘павольным бегам’ (рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), тру́хом ‘тс’ (ТС), тру́хым ‘тс’ (Бяльк.). Укр. трух ‘конскі бег’, трух‑трух, трюх‑трюх, трюхи́‑трюхи́ — выгук для выражэння бегу каня трушком, трюха́ ‘малая рысь каня’, трухце́м, трюхом ‘трушком’, трю́хати ‘бегчы або ехаць рыссю’, рус. тру́хать ‘ехаць дробнай рыссю’, трю́хать ‘трэсціся’, трюх‑трюх, трух‑трух — перадае язду рыссю. Усходнеславянскае гукапераймальнае ўтварэнне, якое ўзнікла, відаць, пры ад’ідэацыі дзеяслова трусіць < прасл. *trǫsiti (sę) ‘трэсціся’ (Фасмер, 4, 110–112; ЕСУМ, 5, 663), параўн. і польск. trząskiem ‘трушком’ (Брукнер, 579). Сюды ж трухла́ ‘подбежкам’ (Сцяшк. Сл.), трухіня́ць ‘ісці подбегам’ (Скарбы; слонім., Жыв. сл.). Гл. таксама труском, трушком.

Тру́ха1 ‘жанчына, якая трэ лён’ (Сцяшк.). Да церці (гл.). Суфікс ‑уха, які ўтварае назвы асоб па прафесіі, узыходзіць да прасл. *‑uxa, прадуктыўнага ў паўночных славян і ў славенскіх гаворках (Слаўскі, SP, 1, 75).

Тру́ха2 ‘картачная гульня’ (ТС). Няясна.

Труха́ ‘пацяруха, перацёртае сена, салома’ (ТСБМ; Некр. і Байк., Сл. ПЗБ; бялын., ЛА, 2), ‘дробныя сухія рэшткі чаго-небудзь’, ‘што-небудзь нікчэмнае, бескарыснае’ (ТСБМ; Сержп. Прык.), ‘трухлявая драўніна’ (Мат. Гом.), ‘старая драўляная будыніна’ (Вушац. сл.). Укр. труха́ ‘пацяруха’, трухва ‘гніль у дрэве’, рус. труха́ ‘пацяруха’, ‘парахня’, стараж.-рус. трухъ ‘прэлы, трухлявы’, ‘змрочны’, чэш. troucha, trouch ‘што-небудзь спарахнелае’, славац. trúch ‘тс’, серб. тру̏ва ‘пацяруха’, трух, тру̀шни хле̏б ‘хлеб з мякінай’, харв. truha ‘адкіды’, славен. trûšje зборн. ‘гніль’. Прасл. *truxa, *truxъ — зборныя назоўнікі, суадносныя з і.-е. *trou̯‑s‑ ‘раскрышаны’, ‘струхлелы’, ‘састарэлы’ (Борысь, 643; Арол, 4, 110). Фасмер (4, 114) у якасці роднасных падае лат. tràusls ‘ломкі, крохкі’, trusls ‘гнілы, прэлы’, trusêt, trust ‘гніць, прэць’, літ. traušùs ‘ломкі, крохкі’, traũšti ‘крышыцца’. Сной (Бязлай, 4, 231) мяркуе, што праславянская аснова мела *‑ǫ, магчыма, другаснае (Новое в рус. этим., 240). Гл.: Буга, Rinkt., 1, 489; 2, 632; Зубаты, Studie, 1(2), 120–121; Каруліс, 2, 453; Скок, 3, 515; Бязлай, 4, 230–231; Шустар-Шэўц, 1536, 1540; ЕСУМ, 5, 661. Меркаванні пра варыянтнасць асноў прасл. *trux‑/*trus(k)‑, што дае магчымасць ідэнтыфікацыі *truxa з *truska, *truskъ, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 50–51 (гл. труск).

Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. ‑аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.

Тру́хам ‘дробнай рыссю’ (ТСБМ, Шат.), тру́хом ‘тс’ (ТС). Гл. трух.

Трухане́ц ‘стрэсены арэх’ (Янк. 1). Да трухану́ць — шматкратнага дзеяслова ад трухну́ць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом., Юрч. Вытв.), параўн. польск. trząchnąć, якое да trząść ‘трэсці’ (Брукнер, 579).

Тру́хаць ‘бегчы подбегам, бегчы памалу’ (ТСБМ, Стан., Варл., ТС). Параўн. укр. трю́хати ‘тс’, рус. трю́хать ‘трасціся’. Афектыўнае ўтварэнне на базе трусіць (гл.), параўн. ЕСУМ, 5, 663. З экспрэсіўнай суфіксацыяй трухіня́ць ‘бегчы трушком’ (Скарбы).

Тру́хі ‘ вобыск, вобшук’ (Ц. Гартны). Утворана на базе варыянтнай асновы трух‑/трус‑, параўн. ператрус ‘тс’ і трухнуць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом.).