Капы́тнік ’Asarum europaeum’ (Шат., Кіс.), ’падалешнік’. Назва паходзіць ад формы ліста, падобнага да капыта’ (гл. Лекарств. раст. и их применение, Минск, 1977, с. 131, рыс. 61), ’Plantago L.’ (Сцяшк.), ’трыпутнік’. Магчыма, тое самае тлумачэнне назвы.
Капы́ца ’круглы раменьчык, якім звязваюць часткі цэпа’ (Выг.). Параўн. польск. kapica ’тс’, якое ад ст.-польск. kapica ’манашаскі ўбор, каптур’ (Слаўскі, 2, 54).
Капы́ціцца ’быць упартым’, ’капрызнічаць, гарачыцца’ (Яўс.), ’спатыкацца (пра каня)’ (Нас., Шат.). Да капыта? Параўн. капыціцца ’спатыкацца (пра каня)’ (ТСБМ). Магчыма, таксама кантамінацыя з капырсціцца (гл.).
Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).
Капэ́ля ’група музыкантаў’ (Ант. бел. нар. песні) (гл. папярэдняе).
Капя́к 1 ’насып зямлі’ (Нас. Доп.), параўн. бел. капец (гл.) з іншым фармантам, да капаць (гл.).
Капя́к 2 ’невялікі стажок сена’ (З нар. сл.). Да капа́ (гл.).
Капялю́х, варыянт да капялюш з тым жа значэннем (Гарэц., Др.-Падб.), таксама запазычанне з польск. kapeluch ’тс’ (Слаўскі, 2, 53–54).
Капялю́ш ’від галаўнога ўбору з палямі’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), з польск. kapelusz, якое з с.-лац. capellus ’тс’ (гл. капялюх).
◎ Капялю́шнік ’лопух, Arctium L.’ (Жыв. сл., Кіс.). Ад капялюш. Параўн. іншую назву той самай расліны: брылёўнік (форма і велічыня ліста). Другое значэнне капялюшнікʼгарлачык жоўты. Nuphar smith’ (Жыв. сл., Кіс.), ’ліст белага гарлачыка, Nymphaca alba L.’ (Нар. словатв.). Назва згодна з тымі ж характарыстыкамі толькі для формы і велічыні кветкі.
Капяра́ччык ’прадавец’ (Жд. 2), да кааперацыя (гл.).