Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

republic

[rɪˈpʌblɪk]

n.

рэспу́бліка f.

Republic of South Africa

[rɪ,pʌblikəv,saʊθˈæfrɪkə]

Паўдзённа-Афрыка́нская Рэспу́бліка

republican

[rɪˈpʌblɪkən]

1.

adj.

1) рэспубліка́нскі

2) Republican — які́ даты́чыцца Рэспубліка́нскае Па́ртыі ў Злу́чаных Шта́тах

2.

n.

1) рэспубліка́нец -ца m., рэспубліка́нка f.

2) Republican — ся́бра Рэспубліка́нскае Па́ртыі

repudiate

[rɪˈpju:dieɪt]

v.t.

1) не прызнава́ць чаго́-н.; адкіда́ць

to repudiate a doctrine — адкі́нуць дактры́ну

2) адмаўля́цца прызна́ць або́ заплаці́ць

to repudiate a debt — адмо́віцца заплаці́ць доўг

3) вырака́цца

to repudiate a son — вы́рачыся сы́на

repugnance

[rɪˈpʌgnəns]

n.

мо́цная нелюбо́ў, няпры́язьнь; бры́дасьць, агі́да f. (да каго́-чаго́)

repugnant

[rɪˈpʌgnənt]

adj.

1) пры́кры, непрые́мны; нясьце́рпны, нязно́сны

Work is repugnant to lazy people — Пра́ца нясьце́рпная для ляні́вых людзе́й

2) супярэ́чны, супраці́ўны

repulse

[rɪˈpʌls]

1.

v.t.

1) адбіва́ць, адганя́ць

2) адмаўля́цца прыня́ць, адкіда́ць

to repulse the plan — адкі́нуць плян

2.

n.

1) адпо́р -у m.

2) адмо́ва f., адкіда́ньне n.

repulsion

[rɪˈpʌlʃən]

n.

1) вялі́кая няпры́язьнь, бры́дасьць або́ агі́да

2) адмо́ва f., адкіда́ньне n.

repulsive

[rɪˈpʌlsɪv]

adj.

брыдкі́; агі́дны, пры́кры

repulsiveness

[rɪˈpʌlsɪvnəs]

n.

бры́дасьць, агі́да f.