Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bedevil

[bɪˈdevəl]

v.t. -il(l)ed, -il(l)ing

1) заму́чваць, мо́цна дакуча́ць, назаля́ць

2) зусі́м зьбіва́ць з панталы́ку

3) зачаро́ўваць, кі́даць ча́ры

bedew

[bɪˈdu:]

v.t.

зраша́ць, араша́ць, пакрыва́ць расо́ю

Tears bedewed her cheeks — Сьлёзы зрасі́лі ёй шчо́кі

bedfast

[ˈbedfæst]

adj.

ця́жка хво́ры, прыкава́ны да ло́жка

bedfellow

[ˈbed,feloʊ]

n.

1) хто дзе́ліць ло́жак з ся́брам, кале́га, кумпа́н па ло́жку

2) супо́льнік -а m., партнэ́р -а m.

strange bedfellow — выпадко́вы партнэ́р

bedgown

[ˈbedgaʊn]

n.

жано́чая начна́я кашу́ля

bedim

[bɪˈdɪm]

v.t.

зацямня́ць, затума́ньваць

bedlam

[ˈbedləm]

1.

n.

1) замяша́ньне n., кры́кі pl., балага́н -у m.

2) Archaic дом вар’я́таў

2.

adj.

як з до́му вар'я́таў, вар'я́цкі (пра дом); звар’яце́лы (пра чалаве́ка)

Bedouin

[ˈbeduɪn]

1.

n.

1) бэдуі́н -а m.

2) качэ́ўнік, вандро́ўнік -а m.

2.

adj.

бэдуі́нскі, вандро́ўны, качавы́

bedpan

[ˈbedpæn]

n.

1) начны́ гаршчо́к (для хво́рага)

2) грэ́лка f. (для награва́ньня пасьце́лі)

bedrabble

[bɪˈdræbəl]

-bled, -bling, v.t.

абпы́рскваць, абліва́ць; захлю́пваць