жанр лірычнай паэзіі і музыкі. Верш у гонар якой-небудзь асобы ці гіст. падзеі, напісаны ў паэтычным, урачыстым стылі. Узнікла ў Стараж. Грэцыі, дзе О. называлі лірычныя песні, што выконваліся хорам у час танцаў. Выдатнымі одапісцамі былі паэты стараж.-грэч. Піндар, стараж.-рымскі Гарацый, у зах.-еўрап. паэзіі П.Рансар, Ф.Малерб, Ж.Б.Русо, Э.Лебрэн. У рус. паэзіі пачынальнік О. — В.Традзьякоўскі («Урачыстая ода пра здачу горада Гданьска», 1734), ён распрацаваў і тэорыю жанру («Развагі пра оду»), О. пісалі М.Ламаносаў, Г.Дзяржавін, А.Радзішчаў, А.Пушкін, К.Рылееў і інш. У сярэдзіне і 2-й пал. 19 ст. О. не развівалася. На пачатку 20 ст. яна адрадзілася: «Хвала чалавеку» і «Шчаслівым» В.Брусава, «Ода рэвалюцыі» У.Маякоўскага. Эвалюцыя О. ішла ў кірунку набліжэння да грамадз. лірыкі, прасякнутай пафасам услаўлення. У гэты час О. ўвайшла і ў бел. паэзію; вершы «Украіна» Я.Купалы, «Краіне Саветаў», «Да дня 20-й гадавіны Кастрычніка» Я.Коласа. Нярэдка паэты выносяць слова «О.» ў назвы твораў: «Ода балгарскай кухні» Н.Гілевіча, «Ода трактарнаму заводу» Х.Жычкі, «Ода Еве» П.Макаля, «Ода пешаходу» П.Панчанкі, «Ода прозе» М.Стральцова. У сучаснай паэзіі развіваецца сатыр. О. («Ода квітанцыі» А.Вярцінскага, «Ода футбольнаму мячу» Гілевіча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЕГІ́РЫК [ад грэч. panēgyrikos (logos) урачыстая прамова],
хвалебная прамова (у гонар якога-н. горада, героя, бога, імператара і г.д.); даўні літ. жанр.
У еўрап. л-ры ўзнік у Грэцыі ў 5 ст. да н.э. Класічную форму набыў у перс. л-ры. У Расіі расквітнеў у 17—18 ст. (оды В.Традзьякоўскага, М.Ламаносава).
Адзін з першых помнікаў бел. панегірычнай прозы — «Пахвала Вітаўту» (1420-я г.). У 16—17 ст. пашыраны жанр П. — эпікграма, П. на герб пэўнай знатнай асобы (А.Рымшы на гербы Л.Сапегі і Ф.Скуміна; Л.Мамоніча на герб Сапегі; невядомага аўтара на герб Б.Агінскага і інш.). З сярэдзіны 17 ст. на Беларусі і Украіне пашырылася дэкламацыя (дэкламацыі Ф.Утчыцкага, І.Іяўлевіча, Сімяона Полацкага «Метры», «Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі», «Віншаванне з выпадку, што ўзяты Дэрпт»), У шырокім сэнсе П. — любы літ. твор хвалебнага характару (напр., П. князям Радзівілам С.Буднага з нагоды пачатку выдання ў Нясвіжскай друкарні бел. кніг — у яго «Катэхізісе», 1562; верш беларуса Я.К.Пашкевіча «Полска квітнет лациною...», 1621, прысвечаны роднаму слову). У 19 ст. ў выніку агульнай дэмакратызацыі л-ры П. як жанр знік. Слова «П.» стала ўжывацца пераважна ў іранічным сэнсе.
Літ.:
Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст.Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТРЫЯТЫ́ЗМ (ад грэч. patris айчына),
маральны і паліт. прынцып, змест якога — любоў да ўсяго айчыннага, ад мясцовасці. дзе чалавек нарадзіўся, яго народа, мовы, культуры і да дзяржавы, грамадзянінам якой ён з’яўляецца. У паліт. сэнсе — адданасць усяму, што звязана з суверэнітэтам сваёй дзяржавы, яе незалежнасцю і самастойнасцю, бездакорным выкананнем грамадзянскага абавязку. Паняцце «П.» вядома з глыбокай старажытнасці, сфармулявана ў антычныя часы. У бел. духоўнай культуры існуе з пачатку яе гісторыі і выяўлялася пераважна ў маст.-эстэтычнай форме, напр., у дзейнасці Ефрасінні Полацкай, творах Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Міколы Гусоўскага. Выразны характар П. маюць прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны да яго перакладаў Бібліі. Патрыят. настроі найб. абуджаліся з нарастаннем нац.вызв. і адраджэнцкага руху на Беларусі ў 19 — пач. 20 ст., што асабліва выявілася ў маст. л-ры і публіцыстыцы (Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, Я.Колас і інш.). Асабліва яскрава П. праявіўся ў перыяд Вял.Айч. вайны, калі бел. народ паказваў масавы гераізм і самаахвярнасць пры абароне сваёй Радзімы. У СССР праводзілася ідэалогія агульнасав. П. з устаноўкай на росквіт і ўзаемнае ўзбагачэнне нац. культур. З распадам СССР, усталяваннем незалежнасці і дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь паўстала задача далейшага развіцця бел.нац. культуры і нац. самасвядомасці, адной з гал. частак якой з’яўляецца П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
A, aInмуз. ля нескл.;
von ~ bis Z з пача́тку да канца́;
das ~ und (das) Oа́льфа і аме́га, су́тнасць;
wer ~ sagt, muss auch B ságen хто сказа́ў А, паві́нен сказа́ць Б
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ване́ць ’смярдзець’ (Бяльк.). Да вонь < прасл.*oni̯a; гук в у пачатку слова пад уплывам веяць (Мейе, JF, 5, 333) або прасл.*vǫx‑ (БЕР, 1, 176). Рус.вонь ’смурод’, ст.-рус.воня ’пах, водар’, укр.вонь, польск.woń, в.-луж.wóń, wónje, н.-луж.woń, чэш.vůně, славац.vôňa ’тс’, балг.воня́ ’смурод’, серб.-харв.вȍњ, во̀ња ’пах’, славен.vónja ’тс’, ц.-слав.вонꙗ ’водар, пах’. І.‑е. паралелі: лац.animus ’дух’, ст.-інд.anaḥ ’подых’, грэч.άνεμος ’вецер’, гоц.us‑anan ’выдыхаць’ (Праабражэнскі, 1, 95–96; Фасмер, 1, 349; Шанскі, 1, В, 158–159; БЕР, 1, 176; Брукнер, 630; Махэк₂, 704).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́чка ’вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі’ (ТСБМ, БРС, Касп., Нас. і інш.). У бел. мове гэта слова зафіксавана ў помніках як запазычанне з польск.kaczka на пачатку XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 144). Як адзначае Слаўскі (2, 14), у польск. мове, як ва ўсіх зах.-слав. мовах (акрамя н.-луж.), не засведчана наогул старая назва качкі *ǫtу. Зах.-слав.*kačьka выводзіцца некаторымі даследчыкамі ад імя *Katerina (Бернекер, 1, 465; Брукнер, 212; Фасмер, 2, 214; Кюнэ, Poln., 61 і інш.). Паводле Слаўскага, там жа, 15, хутчэй трэба думаць аб гукапераймальным паходжанні слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчэ́ ’яшчэ’ (Кліх, Шат., Сцяшк., Жд., Тэксты, 144), рус.дыял.ощо, пск.още, балг.о́ще, макед.уште. Тэарэтычна можа ўзыходзіць да прасл.ošče, параўн. ст.-рус.още (побач з ešče, ješče, jьšče, iščet гл. Слаўскі, 1, 368 з літар.), аднак ужо Карскі (1, 304; 2–3, 66) дапускаў пазнейшае паходжанне беларускага слова з ješče са стратай пачатковага j, параўн. вядомае ў гэтым арэале адпадзенне j, в і г у пачатку слова: акрас ’якраз’, ачай (< ячай) ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’, авёрка ’вавёрка’, ашчына ’вашчына’, алстук ’гальштук’ (Сцяц. Нар.), аром ’ярмо’ (слуц., Рэгіян. асабл., 54), рус.пск.ащерица ’яшчарка’ і пад. Гл. яшчэ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апара́т, апара́ты ’царкоўныя рэчы, у тым ліку адзенне свяшчэнніка’ (Нас.); аднак ужо ў аповесцях XVI–XVII стст. апаратъ военныи (Шакун, Гісторыя, 106). У старабеларускай мове як царкоўны, так і ваенны апарат з XVI–XVII стст. з лац.apparatus (Курс суч., 172; Гіст. лекс., 111), магчыма (але не абавязкова), праз польскую. Наўрад ці трэба лічыць, што на пачатку XX ст. слова апарат было другі раз запазычана ў беларускую мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. мовы, 2, 147; Гіст. лекс., 245), хутчэй за ўсё тут можна гаварыць толькі аб пашырэнні значэння ўжо ўжыванага слова; апарат ’ваенны парад’ (Нас.) кантамінацыя парад і апарат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зефі́р ’лёгкі ветрык’, ’гатунак тканіны’, ’гатунак цукеркі’. Рус.зефи́р, укр.зефі́р ’тс’. Ст.-рус.зефиръ ’вецер’ (з XII ст.) з грэч.ζέφυρος ’заходні вецер’. Націск у рус. з франц.zephir (< лац.zephyrus < грэч.) з канца XVIII — пачатку XIX ст. (Булахоўскі, РЯШ, 1954, 4, 12; Шанскі, 2, З, 91). Такі ж націск у першай бел. фіксацыі ў «Энеідзе навыварат»: зяхві́р (Шакун, Труды яз., 109). Фасмер, 2, 96; Гіст. лекс., 126; Блок–Вартбург, 673. Значэнне ’лёгкая тканіна’ (< ’адзенне’), верагодна, з зах.-еўрап. моў у XIX ст. у рус. > бел. Відаць, не раней і назва цукеркі. Абодва пераносы паводле лёгкасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́тнасць ’самае істотнае, галоўнае, унутраны змест чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), су́тностʼ (сутʼ) ’існасць’ (Вруб.). Укр.су́тність ’тс’, параўн. стараж.-рус.сутьство, ст.-слав.сѫтьство ’тс’, якія выводзяцца са стараж.-рус.суть, ст.-слав.сѫть, формы 3 ас. мн. л. цяп. ч. дзеяслова быць ’яны ёсць’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485), гл. суць. Украінскае (і, відаць, беларускае) слова ўтворана па тыпу рус.су́щность ’тс’ у пачатку XX ст. на базе прыметніка су́тній ’існы, істотны’ (Німчук, Давньорус., 15), што на фоне старога і́снасць ’самае істотнае’ (ТСБМ) дае падставы трактаваць слова як “сапсаванае расейскае”, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1194.