ХАРЛАМПО́ВІЧ Канстанцін Васілевіч (30.7.1870, в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.3.1932),
бел. гісторык царквы, педагог. Чл.-кар. Петраградскай АН (1916), акадэмік АН Украіны (1919). Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча і Літоўскую духоўную семінарыю (1890), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Казанскай духоўнай семінарыі (з 1895), з 1899 прыват-дацэнт, у 1909—21 праф. Казанскага ун-та. Даследаваў гісторыю правасл. царквы і асвету ў Беларусі, Расіі і на Украіне ў 16—17 ст., іх дзеячаў, становішча бел. і ўкр. народаў у Рэчы Паспалітай, узаемасувязі ўсх.-слав. л-р. За працу «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI і пачатку XVII ст....» (Казань, 1898) прысуджаны Увараўская і Карпаўская прэміі. Знайшоў невядомую раней працу А.Курбскага на польск. мове. У яго працах шмат каштоўнага фактычнага матэрыялу.
Тв.:
К истории западнорусского просвещения. Виленская братская школа в первые полвека своего существования. Вильна. 1897: Острожская православная школа. Киев. 1897;
Западнорусские церковные братства и их просветительная деятельность в конце XVI и начале XVII в. [СПб.], 1899;
Афиноген Крыжановский: (Из истории культурного влияния Западной Руси на Восточную в XVII в.) // Сб. статей в честь Д.А.Корсакова. Казань. 1913;
Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань. 1914.
В.М.Чарапіца.
т. 16, с. 550
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)