извращённый

1. (испорченный) сапсава́ны; (развращённый) разбэ́шчаны; (ненормальный) ненарма́льны;

2. (перевранный) перакру́чаны, мног. паперакру́чваны; (искажённый) скажо́ны;

извращённый вкус скажо́ны (сапсава́ны) смак (густ).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

incontinent

I [ɪnˈkɑ:ntənənt]

adj.

1) нястры́маны, нестрыма́ны

2) распу́шчаны, немара́льны, разбэ́шчаны

3) Med. які́ це́рпіць на нетрыма́ньне (мачы́)

II [ɪnˈkɑ:ntənənt]

adv.

адра́зу; за́раз жа, неадкла́дна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нязго́ршы ’някепскі’ (Сцяц., Касп.), ’належны, добры’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж нязго́рш (нізгорш) ’нядрэнна’ (Сцяшк. Сл.; мін., Жыв. сл., Сл. ЦРБ). Да горш(ы), пачатковы комплекс няз‑ < не + з са спалучэння не з горшых ’не самы дрэнны’, параўн. тлумачэнне Каспяровіча ’не из худших’ (там жа). Магчыма, таксама непасрэднае ўтварэнне ад зго́ршыць ’разбэсціць, сапсаваць маральна’, зго́ршаныразбэшчаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел. распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус. смал. разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус. дыял. базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ. bỹzulioti ’зыкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́т1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус. дыял. распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.

Распу́т2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тныйразбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уга́рныйI

1. ча́дны;

в ко́мнате уга́рный во́здух у пако́і ча́днае паве́тра;

уга́рный газ хим. ча́дны газ;

2. перен. (безудержный) нястры́мны; (разнузданный) распу́шчаны; разбэ́шчаны; (лихорадочный) ліхама́нкавы;

уга́рное весе́лье нястры́мная весяло́сць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ско́ры ‘які адбываецца з вялікай хуткасцю; хуткі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ‘хуткі (у рабоце)’ (ЛА, 3), ‘хуткі, нецярплівы’ (Сл. ПЗБ), ско́ра ‘хутка, жвава’ (Варл.). Укр. ско́рий, рус. ско́рый, стараж.-рус. скоръ, польск. skory ‘скоры’, skoro ‘як толькі, амаль’, в.-луж. skerje, н.-луж. skóro ‘скора; амаль’, чэш. skorý ‘скоры’, skoro ‘амаль’, славац. skorý, серб.-харв. ско́ро ‘нядаўна’, славен. skóro, skȏraj ‘скора; амаль’, балг. ско́ра ‘скора, хутка’, макед. скоро ‘хутка; нядаўна; у хуткім часе; амаль’, ст.-слав. скоръ ‘хуткі, раптоўны; лёгкі’. Прасл. *skorъ, *skoro. Роднасныя літ. skėrỹs ‘саранча’, лат. šķir̃gata, šķirgālis ‘яшчарыца’, грэч. σκιρτάω ‘скачу’, ст.-ісл. skári ‘маладая чайка’, с.-н.-ням. scheren ‘спяшацца’. Гл. Покарны, 934; Фасмер, 3, 654 (там жа і літ-pa); Младэнаў, 585. Ад і.-е. кораня *sker‑ ‘рэзаць’ > ‘хуткі рух’; гл. БЕР, 6, 781–782. Сной₁ (574) выводзіць ад і.-е. *skoro‑ < *sker‑ і параўноўвае з ст.-ням. scerōnразбэшчаны, нахабны’ і роднаснымі. Роднасць з ст.-в.-ням. rasc, ням. rasch, мяркуемая Махэкам₂ (547), па фанетычных прычынах адмаўляецца Шустарам-Шэўцам, 1295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́вы ’супрацьлеглы леваму; справядлівы, праўдзівы; невінаваты, маючы рацыю’ (ТСБМ, Ласт.), ’роўны’ (пін., Сл. ПЗБ), пра́ву ’прамы’ (ТС), ст.-бел. правы ’правы, неілжывы, невінаваты’ (Стан.), укр. пра́вий ’тс’, рус. пра́вый ’тс’, польск. prawy ’тс’, чэш., славац. pravý, в.-луж. prawy, н.-луж. pšawy ’тс’, славен. pravi ’правы, прамы; правільны’, серб.-харв. пра̏в, prȃvi ’прамы; невінаваты; правільны’, балг., макед. прав ’прамы, справядлівы, сапраўдны’, ст.-слав. правъ ’прамы; правільны, справядлівы’. Прасл. *pravъ(jь) звязваюць з *pьrvъ (гл. першы) і значэннем ’які стаіць наперадзе, першы’, корань той жа, што і ў *per (гл. перад) (Бязлай, 3, 105; Сной₂, 559); іншыя збліжэнні: лац. probus ’добры, сумленны, прыстойны’ (< *prō‑, гл. пра-), ст.-інд. prabhúh̥ ’выдатны; хто перавышае іншых’, ст.-англ. fram ’моцны, дзейны, смелы’, ст.-ісл. ’той, што стаіць наперадзе; хто імкнецца наперад’ (гл. Фасмер, 3, 352; ЕСУМ, 4, 551; БЕР, 5, 581). Паводле Мартынава (Балто-слав.-итал. изогл., 15–16; Язык, 61–62), роднаснае лац. pravus ’крывы, разбэшчаны, злавесны’, змяніўшаму значэнне ’прамы, спрыяльны’ на супрацьлеглае ў выніку семантычнай перабудовы. Першаснае значэнне ’прамы, просты’ лепш захавалася ў паўднёваславянскім арэале, аднак вядома і на іншых тэрыторыях, параўн. пра́ва ’прама’ (калінк., З нар. сл.). Згодна з Німчуком (Давньорус., 46), пераход ’прамы’ > ’правы’ звязаны са становішчам рук пры паказванні (“една випрямлена — prava, друга ненапружена — lěva”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wild2 [waɪld] adj.

1. дзі́кі; дзікаро́слы;

wild tribes дзі́кія плямёны;

wild flowers палявы́я кве́ткі

2. няўро́блены, неапрацава́ны;

wild land абло́га, цаліна́;

a wild forest першабы́тны лес; гушча́р

3. лю́ты, раз’ю́шаны;

wild with anger не по́мнячы сябе́ ад зло́сці;

be wild about smth./smb. мо́цна захапля́цца чым-н./кім-н.;

Don’t make me wild. Не гняві мяне!

4. бу́йны, бу́рны, нястры́мны;

wild applause бу́рныя во́плескі;

a wild dance шалёны та́нец

5. дзі́кі, бязглу́зды; фантасты́чны;

wild plans дзіва́цкія пла́ны

6. разгу́льны, разбэ́шчаны;

lead a wild life гуля́ць напрапалу́ю;

a wild party о́ргія

run wild дзічэ́ць (пра жывёл); разраста́цца (пра пустазелле); расці́ без нагля́ду (пра дзяцей)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)