Лазінка 1 ’павойнік суцэльналіты, Clematis integrifolia L.’ (гродз., Кіс.). Рэгіянальная назва, якая матывавана падабенствам да лазы ўласцівасцю віцца, згінацца. Тое ж маем і ў іншых мовах: серб.-харв. павит, балг. павит (ад viti sę ’тс’), паўд.-славац. svit, лат. mežviteni ’павойнік’.
Ла́зінка 2 ’загнет’ (Мат. Гом.), рус. лазина ’ўваход, праход, пралаз’. Да лаз (гл.). Аб суфіксе ‑інка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йла ’непарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен. rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка 3, ройла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скабу́рка ‘скарынка зямлі (замёрзшая, якая крышыцца)’ (мядз., Нар. словатв., Сцяц.). Дэрыват ад ска́ба (гл.) з суф. ‑урк‑, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 181–182. Мяркулава (Этимология–1983, 64–65) змяшчае гэтае слова ў гняздо дэрыватаў ад прасл. *skab‑; падрабязна гл. пад ска́ба. Параўн. скару́бак ‘скарынка, засохшы верх густой cтравы’ (гл.), што можа сведчыць аб зыходнай форме, у якой адбылася частковая метатэза зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сляпай, слепа́й ‘незабудкі’ (лельч., Жыв. сл., ПСл). Да сляпы (гл.) з суф. ‑ай, які ўтварае назвы асоб па выразнай знешняй прыкмеце, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 145. Семантычная матывацыя не зусім ясная, магчыма, з прычыны бледнага колеру кветак ці малых памераў, параўн. сляпы́ (слепу́) ‘вузкі, малы’ (ТС). Не выключаны перанос назвы з іншай расліны, параўн. курына слепота́ ‘незабудкі’ (ТС) і слепет 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. ‑аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячны ‘службовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел. тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав. тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́катнік ’гарліца’ (Мат. Гом.). Утворана суфіксам ‑ік ад прыметніка *ікатны, як іншыя назвы зёлак паводле іх прызначэння: сардэчнік, нырачнік (Сцяцко, Афікс. наз., 106). Па народнаму павер’ю, гэта расліна лечыць іканне; параўн. рус. арханг. ико́тник ’трава, якой лечацца ад нервовага істэрычнага захворвання — ікаўкі’, укр. икавка ’расліна Berteroa incana’ (Грынч.). Семантычная мадэль «назва расліны па хваробе, якую яна лечыць» сустракаецца даволі часта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сураві́зна ’нябеленае льняное палатно’ (в.-дзв., астрав., мін., Сл. ПЗБ; ашм., Нар. ск.; мёрск. Ск. нар. мовы), ’прыродная афарбоўка саматужных нітак і палатна сівога ці рудаватага колеру’ (Варл.), ’рудая вада ад суравога палатна’ (шчуч., швянч., віл., Сл. ПЗБ), ’суравы, руды колер’ (смарг., лід., Сл. ПЗБ), ’балота з іржавай вадой’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да суравы́ з суф. ‑ізна, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́ньцеж ‘сена, якое скошана па лёдзе, дрэннай якасці’ (Шат.). Відавочна, ад сіні ‘тс’, паводле цёмна-шэрага колеру, з суф. ‑еж; да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36. Няяснае ‑ц‑; параўн. сіньцюга́ ‘верхняя вопратка з фарбаванага сукна’ (Нас.) < сіні з суф. ‑юг(а); дзе ‑ц‑, магчыма, пад уплывам іншых слоў, параўн. сіня́ціна ‘палатно сіняга колеру’ (Мат. Гом.), ‘тс’ і ‘верхняя вопратка з такога сукна’ (Нас., Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́тніца 1 ’куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).
Плі́тніца 2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)