Таргава́ць ’прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане; займацца купляю і продажам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Стан., Федар. 4, Сержп. Прымхі), таргува́ць, тыргува́ць ’тс’ (Бяльк.), торгова́ць (ТС), ст.-бел. пустили търговатъ, поидешь торговатъ (1341 г., Карскі 2-3, 400). Гл. торг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)