Пахарон, пахароны ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) як і пахаране́нне ’тс’ (Ян.) з ц.-слав., рус. похороны, захоронение < (по‑)хоронить < ст.-слав. хранити ’ахоўваць, сцерагчы’ < прасл. *xorniti, роднаснага да лац. servō, ‑āre ’ратаваць, захоўваць’, авест. haraitē pairi ’сцеражэцца’, haurvaiti ’сцеражэ’ (Фасмер, 3, 266). Лексема пахаронкі ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) — беларуская; яна мае суфікс ‑к‑ і (як дажынкі, дакопкі, памінкі) — аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)