Гадава́ць ’гадаваць’ (БРС). Укр. годува́ти ’тс’, чэш. hodovati ’банкетаваць’ і г. д. Прасл. *godovati (з вельмі шматлікай семантыкай), вытворнае ад *godъ ’свята; час і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 190–191.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)