Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ.triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус.труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус.трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́шкі ’пяшком’ (Растарг.; ТС; Бяльк.). Адпрыметнікавае прыслоўе, утворанае ад прасл.*pěšь пры дапамозе суф. *‑ьsk‑ (*pěšьskъ) і канчатка Тв. скл. мн. л. адносных прыметнікаў. Параўн. укр.пі́шки, ст.-польск.pieszki, чэш.péšky, макед.пешки, славен.pẹ́ški ’пяшком’. Больш падрабязна пра суф. ‑к‑і гл. Карскі 2–3, 69. Станкевіч лічыць лексему украінізмам (Зб. тв., 2, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск.pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыда́рыцца ’здарыцца; пашчасціць’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.). Безумоўна, звязана з коранем ‑дар‑ (< прасл.*darъ, *dariti), які, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, вылучаецца і ў зда́рыцца (гл.; апошняе разам з укр.зда́ритисяЕСУМ, 2, 254 лічыць запазыч. з польск.). Семантычнае развіццё ад ’дар, падарунак і пад.’ да ’здарыцца, адбыцца’ становіцца больш зразумелым у сувязі з наяўнасцю ў прыда́рыцца значэння ’пашчасціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́цак ’таўсцяк’, памянш. пуначак (пу́цочек) ’поўненькае, тоўсценькае дзіця’ (Нас.), сюды ж польск.pucek ’тс’, якое Банькоўскі (2, 962) лічыць утварэннем няпэўнага паходжання. Да пу́ца (гл.).
Пуца́к ’пацук’ (віц., беш., Нар. сл.; в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пуцу́к ’тс’ (глыб., ЛА, 1). Аналагічнае да пувак ’павук’ (гл.), магчыма, пад уплывам пучкаваты ’таўставаты’ (Нас.). Гл. пуіуук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снуць ‘снаваць’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Укр.дыял.сну́ти, польск.snuć, рус.-ц.-слав.сноути, чэш.snout, н.-луж.snuś, славен.snúti ‘снаваць’. Сной₁ (589) узнаўляе прасл.*snuti, якое ён лічыць асновай для ўтварэння прасл.*snovati. Аднак Шустар-Шэўц (1329) бачыць тут пазнейшую форму інфінітыва, утвораную ад асновы цяперашняга часу, параўн. сную, снуеш і пад. Гл. снаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч.ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχή ’улада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел.иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізю́бр ’млекакормячая жывёліна сямейства аленевых; разнавіднасць марала’ (ТСБМ). Рус.изю́бр, укр.ізю́бр. Ст.-рус.изубръ, изубрь вядома з XVII ст., вытворнае изубрина ’мяса ізюбра’ — з 1495 г. Слова не мае пэўнай этымалогіі. Фасмер (2, 124) лічыць роднасным зубр (параўн. асабліва ст.-рус.изубръ), але гэтае тлумачэнне выклікае цяжкасці фанетычнага і семантычнага характару. Гл. яшчэ Шанскі, 2, I, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ісці́зна ’справядлівая справа, справядлівы іск, сапраўдная прыналежнасць’ (Нас.). Ст.-бел.истизна ’наяўныя грошы, наогул наяўнасць чаго-н.’ (Гарб.), ’уласнасць’ (1547 г., Булыка, Лекс. запазыч., 78) запазычана са ст.-польск.iścizna ’капітал, наяўнасць, уласнасць; істотная праўда, рэчаіснасць’. З польскага таксама ўкр.исти́зна ’сапраўдная сума’ (Жэлях.). Слаўскі (1, 472) лічыцьпаўн.-слав. утварэннем з суф. ‑izna ад *jьstъ (гл. існы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
judge
[dʒʌdʒ]1.
n.
1) судзьдзя́ -і́m
2) арбі́тар -ра m.
3) знавец -ўца m., зна́ўца -ы m. & f.
a good judge of cattle — до́бры зна́ўца жывёлы
a poor judge of poetry — слабы́ зна́ўца паэ́зіі
2.
v.t.
1) судзі́ць; выно́сіць прысу́д
2) быць арбі́трам (у вырашэ́ньні спрэ́чак ці ко́нкурсу)
3) ацэ́ньваць; дава́ць ацэ́нку
4) ду́маць, лічы́ць; меркава́ць
Judge for yourself — Мярку́йце са́мі
5) судзі́ць, асуджа́ць, га́ніць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)