Раху́нак ’дакумент, падлік, аперацыя, звязаныя з грашыма’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’парадак’ (Мат. Гом.), раху́нкі мн. л. ’падлікі, рашэнне задач (урокі)’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. раху́нокъ ’падлік, разлік’, сюды ж рахункава́ць ’мерыць’ (Сл. рэг. лекс.). Праз польск. rachunek < ням. Rechnung < ням. rechnen ’лічыць’ з адаптацыяй суф. ‑ung > ‑unek > ‑унак (Брукнер, 451; Нававейскі, Zapożyczenia, 111). Запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)