Па́лка ’частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў’. Рус., укр. па́лка, ст.-рус. палъка, польск. pałka ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Корш (у Праабражэнскага, 2, 9) мяркуе аб запазычанні са ст.-в.-ням. pfâl ’кол’ < лац. pālus ’тс’. Фасмер (3, 193) адхіляе гэту думку з-за розніцы ў значэнні, прыводзіць супастаўленне Младэнава (409) са ст.-в.-ням. spaltan ’расколваць’, ст.-інд. sphátaýati ’ён расколвае’, phálakam ’дошка’, phálatiлопацца, трэскацца’. Іншыя версіі аб роднаснасці з паліць (Махэк, 429), таму што палкам надавалі цёмны колер з дапамогай агню ці таму што яны выкарыстоўваліся як паліва (Праабражэнскі, 2, 9 і наст.), і з палец (Брукнер, 391) менш верагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кацца ’лямантаваць, моцна крычаць’: пукаяцца там, аж с шкуры вылазіць (Шат.), ’паміраць (ад болю, ад прагнасці, ад смеху і пад.)’: у раскошы дзеўка аж пукаетца — хочэ замуж (Сержп.). Магчыма, у выніку эліпсіса, параўн.: (крычыць, смяецца і г. д.) аж на ём шкура пукаецца (Сержп.), што зводзіцца да пу́каццалопацца’, гл. пукаць1. Аднак чэш. pykat ’цярпець’, ст.-чэш. ’аплакваць, шкадаваць каго-небудзь, галасіць’, серб.-харв. pȉčiti ’крычаць, плакаць’, якія Гаўлава (Acta Univ. Olomouc., Misc. Ling., 1971, 71–72) лічыць роднаснымі лат. pukātiēs ’наракаць, прычытаць’, а таксама ’стукаць, біць’ і літ. pukuoti ’біць’, сведчаць, магчыма, пра старажытны характар семантычнага пераходу ’біць, лопаць’ — ’лямантаваць’ — ’паміраць’, гл. таксама Кралікава, Česka slavistika, 1998, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупце́ць ‘утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд, яйка)’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3.; навагр., карэліц., стаўб., Нар. сл.), ‘трымцець’ (Сцяшк. Сл.), ‘трымцець, як пабіты гаршчок ці збан’ (Абабур.; пух., лях. Сл. ПЗБ): горшчык трупціць, мабыць пабіты (Сержп. Прык.), ‘лопацца (пра скуру пры гарэнні)’ (пух., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (LKK, 22, 196), разглядаючы выраз трупціць збан, бо трэснуў, запісаны ў в. Сіняўшчына Іўеўскага p‑на, выводзіць слова непасрэдна з літ. trupė́ti ‘драбіць, распадацца’; хутчэй крыніцай слова магла быць форма trùpti ‘крышыцца, распадацца’ або намінатыўнае ўтварэнне ад літ. trùputis ‘крышка, асколак, маласць’, роднасныя слав. *trupati, *trupъ, параўн. Смачынскі, 693. Гл. трупаць, труп. Сюды ж трупця́к ‘надтрэснутае, пабітае яйка’ (капыл., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́скаць1, лу́скыць, луска́ць, лу́скатэ ’лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам’ (ТСБМ, Растарг., Юрч.; віл., докш., кам., драг., Сл. ПЗБ). Укр. лу́скати, рус. пск., смал., варон., дан. лу́скать, польск. łuskać, в.-луж. łuskać (worjechi), чэш. louskati, luskať, славац. lúskať, славен. lúskati, серб.-харв. љу̏скати (се), luskati (beči), балг. люскам. Прасл. luskati, утворанае ад luska > луска́ (гл.). Слаўскі (5, 353) лічыць малаімаверным вывядзенне прасл. luskati з lup‑skati (першаснага інтэнсіва на ‑sk‑), як мяркуе Махэк (ZfslPh, 29, 353–354).

Лу́скаць2, лу́скыць, лу́скаць ’патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое’, ’хрусцець (аб пальцах)’, ’трэскаць, лопаць’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), (перан., іран.) ’забіваць, знішчаць’, ’піць, выпіваць’ (Юрч.), лу́снуць ’лопнуць, трэснуць’ (ТСБМ, Растарг., Сцяшк., ТС). Укр. лу́скатилопацца з трэскам’, ’удараць’, біць крыламі’, рус. лу́скать: пск., цвяр. ’біць’, ’шчоўкаць’, пск. ’лапатаць, балбатаць’, лу́снуть: кур. ’лопнуць’, наўг., пск., цвяр., калін. ’ударыць, стукнуць’, лу́снуцца ’ударыцца аб зямлю’; польск. łuskać ’злёгку патрэскваць’, ’шмат піць’, каш. nalëskac są ’налопацца, наесціся’, в.-луж. łuskaćлопацца, патрэсваючы’, чэш. luskati ’шчоўкаць пальцамі’, louskati ’выдаваць трэск’, łuskač ’біць вошы’, славац. lúskať пстрыкаць, трашчаць’; славен. lúskati ’біць; бразгаць дзвярыма, ляскаць бічом’, серб.-харв. љу̏скати ’лупіць мячом’, ljuskati ’лапатаць, пляткарыць’, балг. люскам ’удараю, пляскаю; жлукчу, п’ю’, пірдопск. лускам ’б’ю, катую’. Прасл. luskati, якое ад lusъ!, luskъ! (Слаўскі, 5, 353–355; гэтак жа і Бязлай, 2, 157). Махэк₂ (344–345) лічыць luskati інтэнсівам, утвораным ад lupati. Аўтары БЕР (3, 581) мяркуюць, што лускаць1 і лускаць2 маюць адно і тое ж паходжанне (да luska).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́каць1 ’стукаць, страляць, лопаць, падаць з глухім гукам’ (Нас., лельч., Нар. лекс.; Мат. Маг.; Сл. ПЗБ), пу́каццалопацца; падаць’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц., Нас., ТС, паст., вільн., лаг., Сл. ПЗБ; Шат.), сюды ж пу́каўка іран. ’пра лёгкую зброю’ (ТСБМ); укр. пу́кати ’стукаць, лопаць’, рус. пу́кать ’стукаць, страляць, лопаць, пухкаць’, польск. pukać ’стукаць, страляць’, чэш. pukati ’лопаць, пухкаць’, славац. pukat ’тс’, в.-луж. pukać, н.-луж. pukaś ’тс’, славен. pókati ’лопаць’, púkati ’пухкаць, псаваць паветра’, серб.-харв. pući (puknuti); pucati ’лопаць; страляць’, балг. пу́кам ’тс’, макед. пука ’тс’. Прасл. *pukati ’выдаваць глухі гук’; назалізаваны варыянт *pǫkati ’лопаць, лопацца’, магчыма, у выніку другаснага збліжэння на базе “вобразнай” семантыкі. Этымалогію гукапераймальнага бел. пу́каць, пу́кнуць ’выдаваць глухі трэск падобна да гуку пу́’, аформленага тыповым для гукаперайманняў фармантам ‑к‑, прапанаваў яшчэ Шымкевіч (2, 32), тое ж у Насовіча: въ кишкахъ пу́каець (Нас.), параўн. в.-луж. wutroba pukoce ’тс’. Узводзяць да і.-е. кораня *peu̯‑: *pou̯‑: *pū̆‑, які, пашыраны фармантам ‑s‑, прадстаўлены і ў пухнуць, гл. Фасмер, 3, 403; Шустар-Шэўц, 2, 1189; Чарных, 2, 82; ЕСУМ, 4, 630. Параўн. пухкаць, по́каць (гл.).

Пу́каць2 ’абіваць збожжавыя; каласаваць ячмень’ (віц., ЛА, 2; шуміл., Сл. ПЗБ; Бяльк.). Верагодна, да ну́каць ’біць, стукаць’ пад уплывам літ. pūkuoti ’біць, малаціць’, аднак геаграфія слова, параўн. рус. ну́кать ’тс’, а таксама ’абіваць галоўкі ільну’, ’выбіваць бялізну прачом’ (калуж., цвяр., пск., смал.) і ’малаціць гарох, сачавіцу’ (паўд., Даль), дае падставы бачыць тут супольную арэальную семантычную інавацыю ’біць’ — ’малаціць’.

Пу́каць3 ’іграць на скрыпцы, пальцамі перабіраючы струны’ (Ян.). Відаць, да пу́каць1 ’стукаць, выдаваць адрывістыя, рэзкія гукі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чка1 ’нырка’ (Дразд.; Ян.; паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почка, укр. по́чка, рус. по́чка, ст.-рус. почька. Лічыцца вытворным ад пяку́, параўн. у семантычных адносінах пе́чань і каш. povarka ’нырка’ < прасл. *variti ’варыць’ (Фасмер, 3, 348; Праабражэнскі, 2, 118). Гл. таксама па́чка.

По́чка2 ’пупышка’ (ТСБМ), по́чачкі ’пупышкі’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. по́чка ’тс’, укр. по́чка ’пладовая костачка; семечка гарбуза’, польск. pestka ’семечка’, ст.-польск. і дыял. pecka ’сярэдзіна плода з насеннем’, чэш. pecka ’семечка; каменьчык’, в.-луж. počka, дыял. pačka ’тс’, н.-луж. packa, дыял. pecka ’тс’, харв. кайк. pečka ’ягада вінаграду’, чак. paćka ’семечка, сярэдзіна плода; ягада вінаграду’, славен. pečkà ’пладовая костачка’, pečèk ’костачка віннай ягады’. Беларуская лексема, відаць, запазычана з рус. почка ’тс’, якая не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 3, 348). Борысь (Czak. stud., 99) узводзіць да прасл. *pъtʼka‑ ’штосьці круглае, камячок, каменьчык, семечка, пупышка’, вытворнае з суф. ‑ьka ад рэдкага прасл. *pъtʼa ’нешта круглае, груда, камень’, што рэканструюецца на базе польск. pce ’падстаўкі пад бочкі ў склепе’, дыял. peca ’камяк гліны, вапны, снегу, зямлі’, ’вашчына з мёдам’, ’бохан хлеба’ і памяншальных дэрыватаў ад яго: харв. pajca (< *pъtʼьca), paćak, славен. peček (< *pъtʼьkь) ’вінаградны атожылак; семечка; гарошак’, роднаснае літ. paũtas ’яйка, ядро’, лат. pàuts ’тс’ і далей з літ. puntù, puntaũ, pùsti ’набухаць’ (Мацэнаўэр, LF 14, 414). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 522; Бязлай, 3, 19. Спробы аддзяліць форму *počьka ад іншых славянскіх слоў і аднесці да рус. чкатъ, чикать, чкнуть, прочкну́тьсялопацца (пра пупышкі)’ (Міклашыч, 38; Бернекер, 1, 166) маюць пэўныя семантычныя падставы, бо ў аснове намінацыі — значэнне ’раскрывацца’, параўн. по́каць, по́кацца ’распускацца (пра пупышкі)’ (гл.) і паралельнае ўтварэнне ад пу́каць, пу́кацца лопацца’ — пучча ’кветаноснае сцябло, стрэлка’ (гл. пук). Параўн. по́каўка ’пупышка’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хаць ’брадзіць, кіснуць; бурчаць’ (шчуч., лід., Сл. ПЗБ), ’пыхкаць, сапці’: наесца да пухае (ТС), ’лопацца’: порхаўка пухаіць (круп., Сл. ПЗБ), пухаюць пупышкі (брасл., там жа), пу́хкаць ’тс’ (там жа), укр. пу́хкати ’пыхкаць’, рус. пу́хать ’тс’, польск. puchać ’выпускаць дух; распаўсюджваць водар, смурод’, в.-луж. puchać ’пыхкаць’, н.-луж. puchaś ’цяжка дыхаць; дуць, выдуваць’, славен. púhati ’пыхкаць; дзьмуць; курыць’, серб.-харв. пу́хати ’дуць; смуродзіць’, балг. пу́хам, пу́хкам ’ўзбіваць; пыхкаць, выпускаць з шумам паветра, дым’, макед. пуфка ’ўздыхаць; фыркаць; вуркатаць’. Прасл. *puxati ад гукапераймальнай асновы *pux‑ (гл. пух), якую узводзяць да і.-е. *pou‑s‑, што імітуе рэзкі выхлап, выдых і пад.; роднаснае літ. pū̃sti, pùsti ’дуць, надувацца; сапці’, лат. pùst ’тс’ (Фасмер, 3, 414; Скок, 3, 70; Шустар-Шэўц, 2, 1188), параўноўваюць таксама з грэч. φῡσάω ’тс’ (Фурлан–Бязлай, 3, 134; Сной, 514). З іншым варыянтам кораня гл. пы́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

trzaskać

trzaska|ć

незак.

1. трашчаць; патрэскваць;

trzaskać mi w stawach — у мяне трашчаць суставы;

2. ляпаць; ляскаць;

~ć drzwiami — ляпаць (ляскаць) дзвярыма;

~ć obcasami — шчоўкаць абцасамі;

3. трэскацца; лопацца;

4. разм. удараць; біць;

~ć pięścią w stół — біць кулаком аб стол

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лопаць1, лопаті ’трэснуць, рвацца, разрывацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп.), ’моцна стукаць’ (Бяльк.; беласт., варон., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’біць крыламі’ (Шат.), лопацца ’трэскацца’, ’крычаць на ўсё горла пры лаянцы’ (КЭС, лаг.; рагач., жлоб., Мат. Гом.; ТСБМ, ТС, Шат.), лопнуць, лопнуті ’трэснуць, пэнкнуць, парвацца, прапасці, знікнуць’, (перан.) ’здохнуць, памерці’ (ТС, Шат., Сл. ПЗБ, сувалк., КЭС), стаўб. ’адлегчы, паменшаць (пра мароз)’ (Жд. 2), лоп! ’пра лопанне’ (мсцісл., Нар. лекс.; ТСБМ). Укр. лопати, лопатися, рус. лопать(ся), польск. крэсовае łopać, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati, утворанае ад гукапераймальнага выклічніка lop! (Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 202–204). Яму адпавядае літ. lapúoti ’лопаць крыламі’, ’шлёпаць’. Параўн. таксама лапата́ць (гл.). Сюды ж лопан у фразе: лопана на яго няма ніякага! (уздз., Жд. 2).

Лопаць2 ’жэрці, прагна есці’, ’хлябтаць’ (Нас., Бяльк.). Укр. лопати, рус. лопать, чэш. ляш. łopač, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati. Літ. lopóti, лат. lepêt ’тс’. Як і лопаць1, утворана ад гукапераймальнага выклічніка lop!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страля́ць ‘пускаць стрэлы, кулі, снарады’, ‘забіваць, расстрэльваць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стрэля́ць ‘тс’ (ТС, Пятк. 2), страля́ць ‘біць, паліць (пра пярун)’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ‘гучна лопацца, трэскацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж стрэ́ліць ‘выстраліць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Байк. і Некр., Стан., ТС), ‘забіць; ударыць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стріля́ти, рус. стреля́ть, стараж.-рус. стрѣляти, польск. strzelać, в.-луж. třelić, н.-луж. stśelaś, чэш. střeliti, славац. strielať, серб.-харв. стријѐљити, славен. stréljati, балг. стре́лям, макед. стрела. Прасл. *strěliti вытворнае ад *strěla (гл. страла1), з першасным значэннем ‘пускаць стрэлы’; гл. Фасмер, 3, 774; Бязлай, 3, 327. Сюды ж стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт.), ‘стральба, страляніна’ (Сл. ПЗБ, ТС), страле́ц ‘стралок; паляўнічы’ (ТСБМ, Пятк. 2, Нар. Гом., Сержп., Сцяшк., Барад., Сл. Брэс.), страллё ‘стрэльба’ (Сцяшк. Сл.), стральба́ (стрѣльба) ‘паляванне’ (віц., Яшк. Мясц.), ст.-бел. стреленье ‘выстрал; адзінка вымярэння адлегласці стрэлу, роўная 60–80 м’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. таксама стрэльба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)