Тру́паць ‘стукаць’ (В. Адамчык, гл. Каўрус, Словаклад), трупнуць ‘стукнуць’ (навагр., Гіл.). Параўн. рус. тру́паць ‘біць, стукаць’, каш. trǫpać ‘таптаць’, рэз’ян. trupati ‘разбураць’, серб. тру̀пати ‘разбіваць, біць’, макед. трапа‑трупа — імітатыў хуткай хады («со трупање или за тропање», РМЈ, 3, 409). Паводле Борыся (SEK, 5, 168), да прасл. *trupati ‘ламаць, біць’; паводле Фурлан (гл. Бязлай, 4, 240) — другаснае ў адносінах да першаснага дэвербатыва *trъpati (гл. трапаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)