Пры́бруч: жарт. пры́бруч легчы ’легчы на жывот’ (Марц.). Да бру́ха або бру́х (гл.), што, відаць, аднолькава магчыма. Сюды ж метафарычнае ўтварэнне прыбру́шыцца ’дарвацца; з прагнасцю есці або піць’ (жлоб., Нар. словатв.). Параўн. рус.дыял.прибрю́хий ’з вялікім жыватом, пузам’, прибрю́шистый ’тс’, прибрю́шие ’вялікі жывот, пуза’, укр.при́брюш ’каханак’, адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 568.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канапля́нік ’верабей, Passer domesticus’ (ТСБМ, Янк. I; Сержп. Грам.; дзятл., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.; жлоб., Жыв. сл.); петрык.канаплю́к, ’тс’, петрык., калінк.канапля́нка, параўн. конопля́нка ’тс’ (Мат. Гом.), ’жулан, Lanius cristatus’ (Інстр. II). Рус.конопля́ник, перм., вяц.конопля́ничек, кур.конопля́тничек ’верабей’. Да канапля́ны < каноплі (гл.). Птушка названа паводле яе звычаю аббіваць (аб’ядаць) пасевы спелых канапель і проса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
На́йда ’знайдыш’ (Гарэц.), ’прайдзісвет’ (Жд. 1), ’нахабная, непаседлівая, назола’ (Бяльк.), ’гаваркая жанчына’ (ветк., Мат. Гом.), ’жанчына, якая любіць хадзіць па хатах’ (жлоб., Жыв. сл.), ’распусная жанчына’ (Яўс.), а таксама на́йдыш ’знайдыш’ (суфікс ‑ыш, гл. Карскі 2–3, 38). Усе экспрэсіўныя значэнні, відаць, на аснове першаснага ’знайдыш’, параўн. заўвагу Насовіча да слова найдыш — «употребл. как ругат. слово на возрастного» (Нас.). Ад найсці́ ’знайсці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАТЛЕ́ЙКА, бетлейка (ад Betleem — польская назва г. Віфлеем, дзе нарадзіўся Хрыстос),
бел.нар. тэатр лялек. Вядома з 16 ст. Узнікненне батлейкі звязана са святам Каляд. Т-ры падобнага тыпу вядомы ў Польшчы (шопка) і на Украіне (вяртэп).
Вытокі батлейкі ў сярэдневяковым містэрыяльным т-ры Зах. Еўропы, адкуль праз Польшчу прынесены езуітамі на Беларусь. Развіваўся ў цеснай сувязі са школьным тэатрам. Фактычна батлейка — «народная асіміляцыя школьнай драмы з яе інтэрмедыямі» (Ф.Аляхновіч). На працягу ўсяго існавання батлейкі разыгрывалася п’еса «Цар Ірад». Паказ складаўся з 2 частак: сур’ёзнай, якая апавядала пра нараджэнне Хрыста і ганенне яго царом Ірадам (т.зв.асн. сюжэт), і камедыйнай — інтэрмедый звычайна вясёлага зместу, з жартаўлівымі дыялогамі ці маналогамі, песнямі, танцамі. Часткі не мелі агульнага сюжэта, паміж сабой спалучаліся механічна, фармальна, фактычна іх аб’ядноўваў своеасаблівы карнавальны настрой, уласцівы Калядам. Біблейскія падзеі ў батлейцы набывалі адвольную нар. трактоўку. Пры адным традыцыйным асн. сюжэце паказы батлейкі ў розных рэгіёнах яе бытавання адрозніваліся менавіта інтэрмедыямі, сярод якіх «Мужык (Мацей) і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Скамарох з мядзведзем», «Вольскі — купец польскі», «Цыган і цыганка» і інш. Папулярныя персанажы інтэрмедый — Мужык, Доктар, Яўрэй, Франт (чужаземец), Цыган, Казак і інш. Для паказаў батлейкі рабілі 2-павярховую скрынку накшталт царквы або хаткі. Батлеечнікі (або «ралёшнікі») вадзілі драўляныя лялькі на шпянях па проразях у падлозе паверхаў. Сцэна кожнага паверха мела 3 аддзелы: вял. цэнтральны, дзе адбывалася дзеянне, і меншыя бакавыя (для ўваходаў і выхадаў).
Батлейка шырока бытавала па ўсёй Беларусі. Разнавіднасцямі яе былі жлоб і яселка. Паказы адбываліся па хатах, у корчмах, на вуліцах гарадоў, мястэчак, вёсак, суправаджаліся музыкай (найчасцей скрыпка і бубен). Асаблівае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога т-ра (Віцебск, Веліж). У канцы 19 — пач. 20 ст. жанравыя сцэны батлейкі выконваліся не толькі лялькамі, а непасрэдна акцёрамі (жывая батлейка ці батлея). На пач. 20 ст. своеасаблівай з’явай стала батлейка Патупчыка (Докшыцы), дзе апрача традыцыйнага паказу дэманстраваліся і бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. Гэты ж прынцып пакладзены ў аснову дзейнасці Залескага нар.т-ра «Батлейка» (арганізаваны Я.Ліс і А.Лосем у 1983). З канца 1980-х г. робяцца спробы адрадзіць традыц. паказы батлейкі на Каляды. З 1991 яны адбываюцца ў філіяле музея М.Багдановіча «Беларуская хатка» ў Мінску (батлейка з’яўляецца фрагментам экспазіцыі), а прафесійныя т-ры — Дзярж.т-р лялек і Тэатр-студыя кінаакцёра — паставілі батлеечную п’есу «Цар Ірад» (у сваёй інтэрпрэтацыі).
Літ.:
Барышаў Г.І., Саннікаў А.К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962;
Народны тэатр.Мн., 1983.
Дз.У.Стэльмах.
Да арт.Батлейка. Ельнінскі вяртэп і яго лялькі. 18 — пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лядоўня ’пограб з лёдам або снегам для захоўвання прадуктаў’ (Гарэц., Яруш., Янк. 2, Касп., Бяльк., Сцяшк.; жлоб., Нар. словатв.; мін., КЭС), лёдо́ўня ’тс’ (Шушк.). Укр.льодо́вня, леді́вня, рус.прыбалт.ледо́вня, польск.lodownia, в.-луж.lodownja, чэш.ledovna, славац.ľadovňa. Прасл.паўн.ledovьnʼa ’памяшканне для лёду’ (Слаўскі, 4, 322). Утворана ад прыметніка ledovъ > лядовы. Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 138), Сцяцко (Афікс. наз., 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макры́ца1 ’невялікая, ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах, Oniscus muvavivius Cuv.’ (Касп., Сержп. Грам.; ветк., жлоб., Мат. Гом.), макру́ш ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), макру́ха ’тс’ (Нас., Бяльк.), луж.мокрэц ’тс’ (Шатал.). Да мокры (гл.). Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111.
Макры́ца2чырвоная ’вочны цвет палявы, Anagallis arvensis L.’ (гродз., Кіс.). Укр.мокрець ’тс’. Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна любіць мокрыя лужкі, даліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветранік1 ’вятрак’ (жлоб., калінк., Мат. Гом.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў выніку намінацыі ветраны млын; параўн. таксама ветраніца3. Аналагічна ў славен. мове vẹ̑trnik ’вятрак’, у н.-луж.wětšnik, в.-луж.wětrnik ’тс’.
Ветранік2, ве́трінік, ве́трыньнік ’легкадумны чалавек, ветрана’ (Бяльк.), рус.ве́треник ’ветрагон’, польск.wietrznik, макед.ветреник, балг.ветреник ’легкадумны чалавек’. Лексема ўзнікла ў выніку намінацыі ветраны чалавек або субстантывацыі прыметніка ветраны пры дапамозе суфікса Nomina agentis ‑нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапано́сы ’чалавек з шырокім, пляскатым носам’ (Касп., ТСБМ; кіраў., Нар. сл.; жлоб., Мат. Гом.), ’лапаносы, кірпаносы’ (Растарг.). Літ.lapanõsis ’той, у каго нос мае форму ліста’, параўн. šikšnósparnis lapanõsis ’шыраканосая лятучая мыш, Rhinolophus ferrum eguinum’. Магчыма, балтызм, аднак з прычыны неакрэсленасці арэала пашырэння лексемы ў літоўкай мове (адсутнасць дадатковых дадзеных) нельга дакладна вызначыць крыніцу. Сюды ж лапаноска ’водная птушка шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Інстр. 2; слуц.Федз.–Доўб.).