На́йда ’знайдыш’ (Гарэц.), ’прайдзісвет’ (Жд. 1), ’нахабная, непаседлівая, назола’ (Бяльк.), ’гаваркая жанчына’ (ветк., Мат. Гом.), ’жанчына, якая любіць хадзіць па хатах’ (жлоб., Жыв. сл.), ’распусная жанчына’ (Яўс.), а таксама на́йдыш ’знайдыш’ (суфікс ‑ыш, гл. Карскі 2-3, 38). Усе экспрэсіўныя значэнні, відаць, на аснове першаснага ’знайдыш’, параўн. заўвагу Насовіча да слова найдыш — «употребл. как ругат. слово на возрастного» (Нас.). Ад найсці́ ’знайсці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)