Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)