старт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў. Узяць старт. □ Барацьба за першае месца ў гонках з раздзельным стартам цікава тым, што ні адзін з удзельнікаў не ведае, з якой хуткасцю ідуць яго сапернікі. «Беларусь». // Момант узлёту лятальнага апарата. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва. Шыцік. // перан. Пачатак чаго‑н. Ёсць свая праўда ў дзіцячай мары. Мара, яна ж старт бярэ ад жыцця. «Маладосць». Пройдзе люты — Мой старт пажыццёвы, Прашуміць, як віхор, нада мной. Прыходзька.

2. Месца, з якога пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню. Каля старту сабралася шмат балельшчыкаў. Сіняўскі. // Месца, з якога праводзіцца ўзлёт лятальнага апарата. Услед за ім [самалётам] усе самалёты парулілі на старт, а пасля ўзляцелі. Алешка.

•••

На старт! — каманда спартсмену заняць месца на старце (у 2 знач.).

[Англ. start.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узво́д ​1, ‑а, М ‑дзе, м.

Невялікае вайсковай падраздзяленне (у пяхоце, артылерыі і пад.). Стралковы ўзвод. Кулямёты ўзвод. □ Начамі з пушчы за Нёман выязджалі разведчыкі, выходзілі ўзводы, падчас цэлы атрад ні брыгада. Брыль.

узво́д ​2, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. узводзіць — узвесці (у 1, 2 знач.); узвядзенне.

2. ‑а. Спец. Частка затвора або замка агнястрэльнай зброі, якая стрымлівае ўдарны механізм перад баявой гатоўнасцю. Прыціснуўшыся да сцяны. Бывалы трымаў пісталет на ўзводзе. Новікаў. — Ну, час ісці ўжо... Годзе. Пайшлі!.. Курок на ўзводзе. Па праву канваіра Узвёў Аніс курок. Куляшоў.

•••

На ўзводзе — а) у стане ап’янення; у стане ўзбуджэння. Марцін жа перад тым наведаўся к суседу, Там выпіў як належыць, закусіў. Ну і на ўзводзе быў, вядома. Корбан; б) напагатове. Трымаць пісталет на ўзводзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́за, ‑ы, ж.

1. Перыяд, стадыя, этап у развіцці якой‑н. з’явы, працэсу і пад. К. Маркс у сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» ўпершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі. Следства, як відаць, зацягвалася на доўгі час, яно як бы набывала кабінетную фазу. Чорны. // У біялогіі — пэўны этап у індывідуальным развіцці арганізма. Фазы спеласці збожжа. Фаза цвіцення расліны.

2. Спец. Пэўны момант у змене формы ці стану чаго‑н. Фазы месяца.

3. У хіміі — аднародная частка якой‑н. неаднароднай сістэмы. Фазы сплаву.

4. У геалогіі — найменшая адзінка часу, якой адпавядае пэўны характар парод.

5. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе стан хістальнага працэсу ў кожны момант часу.

6. У электратэхніцы — асобная група абмотак генератара, а таксама далучаны да яе провад, па якім ідзе электрычны ток.

[Ад грэч. phasis — з’яўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́дзерны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ядра (у 1, 2, 5 і 6 знач.). Ядзернае рэчыва. Ядзерная абалонка. Ядзерная частка клеткі. // Які змяшчае ў сабе ізатопы радыеактыўнага рэчыва. Ядзернае паліва.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, звязаны з гэтымі працэсамі. Ядзерная рэакцыя. Ядзерны распад. Ядзернае выпрамяненне.

3. Заснаваны на выкарыстанні энергіі атамнага ядра. Ядзерная зброя. Ядзерная электрастанцыя. // Звязаны з выкарыстаннем энергіі атамнага ядра, атамнай зброі. Ядзерныя выпрабаванні. Ядзерная палітыка.

4. Які валодае тэхналогіяй выпрацоўкі і выкарыстання энергіі атамнага ядра. [Дэлегат] прапанаваў: давайце запішам, што ядзерныя дзяржавы абавязваюцца не прымяняць ядзернай зброі супроць другіх дзяржаў. Кавалёў.

•••

Ядзерная тэхніка гл. тэхніка.

Ядзерная фізіка гл. фізіка.

Ядзерная хімія гл. хімія.

Ядзерная электроніка гл. электроніка.

Ядзерная энергетыка гл. энергетыка.

Ядзерная энергія гл. энергія.

Ядзерны рэактар гл. рэактар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́мар

(лац. numerus = лік)

1) парадкавы лік прадмета ў радзе яму падобных (напр. н. дома);

2) прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку (напр. свежы н. газеты);

3) размер адзення, абутку і інш.;

4) асобны пакой у гасцініцы;

5) асобная частка канцэртнай праграмы (напр. эстрадны н.);

6) які-н. нечаканы, дзіўны ўчынак (напр. выкінуць н.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

раён

(фр. rayon, ад лац. radius = прамень)

1) частка тэрыторыі, цэласная ў якіх-н. адносінах (напр. прамысловы р., жылы р.);

2) месца, прастора, у межах якой адбываецца або на якую распаўсюджваецца пэўнае дзеянне (напр. р. затаплення, р. ваенных дзеянняў);

3) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі і ў некаторых іншых краінах (напр. Мінскі р., Навагрудскі р.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сцэ́на

(лац. scaena, ад гр. skene)

1) пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, прадстаўленні (тэатральныя, эстрадныя, канцэртныя і інш.);

2) тэатр, тэатральная дзейнасць (напр. майстры сцэны);

3) частка дзеяння тэатральнай п’есы;

4) асобны эпізод у літаратурным творы, карціне мастака, кінафільме;

5) рэзкая, вострая размова (напр. сямейная с.);

6) перан. арэна дзейнасці (напр. сысці са сцэны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ле́йка 1 ’прыстасаванне ў выглядзе конуса для пералівання і фільтравання вадкасці’, ’палівачка’, ’чарпак для вылівання вады’ (Бяльк., Касп., Яруш., Гарэц.; лях., Сл. паўн.-зах., ТСБМ). Укр. лі́йка, рус. ле́йка, польск. lej, ст.-польск. lej (XIV ст.), lejek, lij, lijek, н.-луж. lějk, lejk, в.-луж. lik, чэш. lejík, lejček, славен. lȋj, lijec, серб.-харв. чакаўск. лиј, леј, істрыйск. ли̏јак, lȉjevak ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. lějь, lějьkъ — спачатку як nomen agentis, а пазней nomen instrumenti (параўн. іншыя ўтварэнні з тым жа коранем: каш. ledło ’лейка’, в.-луж. lijidło ’адліўка’, рус. лия́ло ’адлівачная форма’). Утворана ад леяць (гл.), якое з прасл. lějati (Слаўскі, 4, 119–120).

Ле́йка 2 ’вылівак’ (стаўб., Нар. сл.; карэліц., З нар. сл.). Відавочна, паходзіць з *ле́як < *левак < вылівак; другая частка слова ‑йка — у выніку кантамінацыі з лексемай яйка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярста́ць 1 стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес. вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр. палес. верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус. верстать ’сталярны варштат’ (1686 г.).

Вярста́ць 2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус. верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскі́ ’скроні’ (капыл., КЭС, Жд., 3), укр. висок, мн. л. виски́, рус. виски ’тс’, наўг., ярасл. ’старое адзенне’; ’валасы на галаве’, арл. ’валасы на скронях’, бранск. ’валасы на целе чалавека’, пенз. ’жаночы галаўны ўбор’, ст.-рус. високъ ’падвеска — частка конскай збруі (убору)’ (з XVII ст.). Усходнеславянскае високъ. Узыходзіць да visъ, visěti (Гл. таксама віс 3). Бел. лексема, такім чынам, спачатку абазначала ’тое, што вісіць’ — ’валасы (якія вісяць)’ — ’вісячыя валасы на скронях’, потым — ’скроні’ (Фасмер, 1, 320; Шанскі, 1, В, 106).

Ві́скі ’моцная гарэлка (Англія, ЗША)’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виски ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) < англ. whisky, whiskey, якое з whisquy‑beath < гэльск. uisge‑beatha ’вада жыцця’, што з’яўляецца калькай з франц. eau de vie < с.-лац. aqua vitae ’вада жыцця’; параўн. рус. водка < вода (Шанскі, 1, В, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)