ча́стка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ча́стка ча́сткі
Р. ча́сткі ча́стак
Д. ча́стцы ча́сткам
В. ча́стку ча́сткі
Т. ча́сткай
ча́сткаю
ча́сткамі
М. ча́стцы ча́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ча́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Пэўная доля чаго-н. цэлага.

Разрэзаць пірог на дзве часткі.

Ч. вучняў займалася ў другую змену.

2. Прадмет як састаўны элемент якога-н. цэлага арганізма, механізма.

Запасныя часткі машын.

Часткі цела.

3. Кампазіцыйны адрэзак, раздзел літаратурнага, музычнага і пад. твора.

Аповесць у дзвюх частках.

Ч. сюіты.

4. Аддзел якой-н. установы, асобная галіна кіравання.

Загадчык навучальнай часткі.

Часткі свету — асобныя мацерыкі або вялікія ўчасткі іх тэрыторыі разам з бліжэйшымі да іх астравамі (пра Еўропу, Азію, Афрыку, Аўстралію, Амерыку, Антарктыду).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́стка ж., в разн. знач. часть; (пай — ещё) до́ля;

ч. матэрыя́лу — часть материа́ла;

ч. рабо́ты зро́блена — часть рабо́ты сде́лана;

~кі све́ту — ча́сти све́та;

запасны́я ~кі — запасны́е ча́сти;

~кі це́ла — ча́сти те́ла;

афіцы́йная ч. ве́чара зако́нчылася — официа́льная часть ве́чера око́нчилась;

твор у трох ~ках — произведе́ние в трёх частя́х;

навуча́льная ч. — уче́бная часть;

рваць на ~кі — рвать на ча́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Пэўная доля чаго‑н. цэлага. Пятрок разрэзаў пасак на дзве часткі: сабе ўзяў большую. □ Віцю даў меншую. Паўлаў. Уначы людзі былі разбуджаны нейкім асабліва моцным, але глухім грукатам. Нават зямля затрэслася і абвалілася частка берага. Маўр. // Участак якой‑н. плошчы. Сядзіба з будынкамі МТС знаходзілася на ўскраіне раённага цэнтра, у той яго частцы, куды ўшчыльную падступаў густы малады бор. Якімовіч. Гутарка ішла пра панскі луг, частку якога Вільчыцкі штогод прадаваў «на скос». Брыль. // Пэўная колькасць каго‑, чаго‑н., вылучаная з агульнага складу ці колькасці. Значная частка партызан разышлася па дарогах дзеля таго, каб у атрадзе было вядома ўсё, што робіцца на тэрыторыі раёна. Чорны. Ліст пажоўк на бярозах. Частка яго ляжала на зямлі. Ермаловіч. // Доля, якая каму‑н. належыць; пай. [Уладзік:] — А кабылу я ўсё-такі вазьму. Няхай будзе гэта з тае часткі, якая мне з гаспадаркі належыць. Крапіва.

2. Састаўны кампанент, элемент цэлага. Праблема героя рамана з’яўляецца часткай агульнай праблемы станоўчага героя савецкай літаратуры. Дзюбайла. // Прадмет, які ўваходзіць у сістэму якога‑н. адзінства; састаўны элемент якога‑н. арганізма, машыны і пад. Часткі прыёмніка. Запасныя часткі. Часткі цела. □ Сама ж кантора з’яўлялася часткай мураванага свірна з прасторным ацэментаваным падвалам. Колас. Пярэдняя частка.. моцнага тулава [зубра] цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітой у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі. В. Вольскі. // Раздзел, галіна і пад., якая характарызуе каго‑, што‑н. у якіх‑н. адносінах, з якога‑н. боку. У сваёй літаратурнай частцы.. [газета] па сутнасці прапагандавала эстэтычныя ідэі класічнай рускай літаратуры, мастацкія прынцыпы крытычнага рэалізму і народнасці. Ларчанка. Нарэшце, афіцыйная частка закончылася, і Меліяранскі пачаў знаёміць вучняў з выкладчыкамі. С. Александровіч.

3. Раздзел літаратурнага, музычнага твора. У 1954 г. Я. Колас надрукаваў апошнюю частку свайго рамана «На ростанях». Шкраба.

4. Аддзел якой‑н. установы, асобная галіна кіравання. Навучальная частка. □ Цётка Палашка ў штабной зямлянцы вяла рашучую атаку на Лявона Маркавіча, пад загадам якога знаходзілася гаспадарчая частка лагера. Лынькоў.

•••

Казённая часткачастка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца.

Частка свету — адна з краін свету (Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Антарктыда).

Ірвацца на часткі — імкнуцца выконваць адразу мноства розных спраў, даручэнняў, абавязкаў. Магдалена проста як не рвалася на часткі. Чорны.

Ірваць на часткі гл. ірваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́стка ж.

1. (ад цэлага) Teil m -s, -e; Stück n -(e)s, -e; nteil m (доля);

2. муз., літ. Satz m -(e)s, Sätze;

бо́льшая ча́стка der größte Teil, Grßteil m;

трэ́цяя ча́стка der drtte Teil, Drttel n -s, -;

ча́стка це́ла Körperteil m;

запасны́я ча́сткі Erstzteile pl;

3. (аддзел установы) Abtilung f -, -en;

гаспада́рчая ча́стка Verwltung f -, -en;

вучэ́бная ча́стка Stdi¦enabteilung f (у ВНУ)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

частка

Том: 36, старонка: 282.

img/36/36-282_1444_Частка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

частка, часць, доля, доза / састаўная: кампанент, элемент, секцыя / звычайна яда: порцыя / укладзеных у якое-небудзь таварыства сродкаў: пай; часціна (разм.) / частка аплаты: рата (уст.); канец, звяно (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Медыка-санітарная частка 2/13; 7/118—119; 10/485

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хадавая частка

т. 16, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэлая частка ліку

т. 17, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)