Ме́сца1 ’прастора, пункт, мясцовасць’ (ТСБМ, Касп., Кліх, Янк. I), месцейка ’тс’ (Др.-Падб.), месцечка ’мясцінка’ (Янк. 3.), ст.-бел.мѣстце, мѣстцо ’месца’, ст.-рус.мѣстьце (XV ст.). Да ме́ста1 (гл.).
Ме́сца2месцо ’рыначная плошча’ (Кліх), ’мястэчка’ (валож., іўеў., навагр., беласт., Сл. ПЗБ). Да месца1. У выніку кантамінацыі бел.месца ’месца’ і места ’горад’.