Артэ́па, артэ́пель ’топкае месца’ (Касп.). Няясна. Фанетыка (тэ) быццам бы ўказвае на запазычанне, але ў пскоўскіх гаворках адзначана арте́п ’канава’ (?), артёпина ’балота’, арте́пь. Таму, магчыма, трэба звязаць з рус.дыял.вертеп вялікі яр з непраходным лесам, кустаўём’, ’варонка, у якую ўваходзіць балотная вада’, вертепижина ’калдобіна’, укр.прыкарп.вертеп ’шчыліна паміж гарамі; яма; балка’, вартеп, гартопе, гертоба (Клепікава, Карпат, диал. оном., 52–93, дзе гл. агляд этымалогій і літаратуры пра вертеп), ст.-слав.въртъпъ ’пячора’, балг.въртоп ’вадаварот’, да якіх адносіцца і прыведзенае Яшкіным слаўг.вярцеп ’вялікі роў, які зарос кустамі’ (аб рус.вертеп гл. арт. Уладзімірская, ЭИРЯ, 6, 28–40). Гл. вярцеп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баламу́т ’прайдоха, ашуканец і да т. п.’ (Шат., Касп., Нас., Інстр. III, Мал., БРС), баламу́ціць. Ст.-бел.баламут, баломут, боламут, баламутити і г. д. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус.баламу́т, баламу́тить, укр.баламу́т ’баламут; знахар’, польск.bałamącić, bałamucić, чэш.balamutiti. Здаецца, прасл.bala‑mǫtiti, bala‑mǫtъ (гл. Махэк₁, 23), дзе другая частка складанага слова да mǫtiti ’муціць’. Першая частка (bala‑) тлумачыцца па-рознаму. Агляд версій гл. Бернекер, 40; Фасмер, 1, 113; Слаўскі, 1, 26. Ідэя запазычання з манг. мовы, здаецца, зусім неабгрунтаваная. Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове балагу́р) экспрэсіўны прэфікс bala‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-сі, часціца пры параўнальным злучніку чым: з грэцкой мукі лемешка лепей чим‑си с аржаной (Нас.), варыянт чим‑ся (там жа). Паводле Карскага (2–3, 491), паходзіць з указальнага займенніка *sь (гл. сей). Выказваюцца таксама меркаванні пра паходжанне аналагічных часціц у іншых славянскіх мовах з рэштак аптатыву дзеяслова *es‑ ‘быць’ (ESSJ SG, 2, 607) або з формы Д. скл. зваротнага займенніка *sę (Сабалеўскі, Slavia, 8, 485 і інш.), аднак для канкрэтных выпадкаў цяжка прыняць адназначнае рашэнне (агляд і абмеркаванне версій гл. у ESJSt, 13, 814). Варыянтнасць ‑сі/‑ся схіляе да думкі пра займеннікавае паходжанне форм. Гл. таксама -ся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драфа́ ’драфа’ (БРС). Назва гэтай птушкі сустракаецца ў слав. мовах у розных формах: рус.дрофа́, дрохва́, укр.дро́хва́, дро́фа, балг.дро́пла, серб.-харв.дро̏пља, ст.-чэш.droptva, чэш.drop, славац.drop, польск.drop. Раней (гл. Фасмер, 1, 542) зыходнай прасл. формай лічылі *dropy (р. скл. *dropъve). Лепш арыентавацца на ст.-чэш.droptva (гл. у Гебаўэра, Sl. stč., I, 839; сустракаюцца таксама формы dropa, dropfa, drofa) і лічыць зыходным *dro‑pъty (да і.-е.*dr‑/*der‑ ’хутка бегаць’ і *pъt‑ ’птушка’). Падрабязны агляд матэрыялу і этымалагічных версій гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 125–126 (там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́хлы ’драхлы’ (БРС). Рус.дря́хлый, рус.-ц.-слав.дрѧхлыи ’пануры, смутны, марудны, лянівы, стомлены і да т. п.’, дрѧсълыи ’пануры’, укр.дряглий ’стары, падгніўшы’, ст.-сл.дрѧхлъ ’смутны, лянівы’, дрѧселъ ’пануры, смутны’, балг.дре́хъл ’абадраны’, серб.-харв.дре̏сео ’смутны’, в.-луж.drjechły ’брудны’ і г. д. Прасл.*dręx(ъ)lъ(jь), *dręsьlъ(jь), *dręselъ(jь). Лічыцца звязаным з літ.drum̃sti ’муціць, перамешваць’; сляды апафаніі вакалізму бачаць у ст.-рус.дроухлъ (*drǫx‑: *dręx‑). Агляд літ-ры гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 112–113. Сюды ж вытворныя тыпу драхле́ць, дра́хласць (БРС). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 544 (спецыяльна аб рус. слове друхлый).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Друз ’шчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус.дыял.друз ’смецце’. Параўн. далей рус.друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус.друскъ ’галлё’, польск.druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел.дру́зачка ’трэска, кавалачак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палон ’няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.), пало́ннік ’палонны’ (Нас., Гарэц.). Агульнаслав.: рус., укр.поло́н, ст.-рус.полонъ, ст.-слав.пленъ, польск.plon ’жніва, ураджай’, чэш.plen ’выручка, прыбытак’; ’ураджай’, славац.plen ’здабыча, грабеж’, серб.-харв.пле̑н, пли̏јен ’здабыча’, славен.plén ’здабыча, грабеж’, балг.плен ’палон’. Прасл.pelnъ. Роднасныя літ.pel̃nas ’заслуга, заработак’, pelnaũ, pelnýti ’заслужваць’, лат.pèlna ’заслуга, прыбытак’, ст.-інд.paṇas ’абяцаная узнагарода’, pánatē ’закупляе, скупляе’, грэч.πολέω ’купляю’, ст.-в.-ням.fäli (< *fēli̯a) ’прадажны’, ст.-ісл.falz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 314; там жа і агляд літ-ры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сала́ш ’будан’ (ПЗБ, ТС, Яшк.; пух., З нар. сл.). Укр.шала́ш, сала́ш, рус.шала́ш, польск.salasz, славац.salaš ’тс’. Большасць даследчыкаў узводзіць да цюрк., параўн. тур.salaš, азерб.šalaš ’шалаш, палатка’, гл. Міклашыч, 287; Локач, 143; Фасмер, 3, 397 з літ-рай. Паводле Якабсона (IJSLP, 1/2, 1959, 276), розныя славянскія формы запазычаны з розных цюркскіх гаворак. Кіш (ЭИРЯ, 1963, 58–62) крыніцай славянскага слова лічыць венгерскую мову. Беларускае слова непасрэдна магло быць запазычана з украінскай. Падрабязна гл. Супрун, Лекс. тюрк., 68 і наст. Гл. таксама шалаш. Агляд семантыкі і этымалогій гл. яшчэ Клепікава, Паст. терм., 172 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́цер ‘кавалак (сала)’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ‘вялікі кусок сала’ (бярэз., бых., кіраў., ЛА, 4), скіце́р ‘свежаніна, якую даюць суседзям, родным’ (Мат. Гом.), ст.-бел.скитера (скитерть) ‘кавалак сала’ (1530 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119). Паводле Непакупнага (Связи, 195–196), слова ў формах скіцер, аскіцер паходзіць з літ.sketerà ‘шыя (жывёліны); карак’, sketẽrius ‘тс’, ‘кавалак сала’, якое ў значэнні ‘свежаніна; кавалак мяса або сала, што нясуць суседзям пасля забою свінні (цяляці, авечкі)’ распаўсюджана ў Жлобінскім р‑не, на Чачэршчыне і ў Быхаўскім р‑не. Аднак, паводле яго заўвагі, ‑і‑ застаецца няясным. Агляд літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кні́жны
1. (якіадносіццадакнігі) Buch-; Bücher-;
кні́жны пераплёт Búcheinband m -(e)s, -bände;
кні́жная ша́фа Bücherschrank m -(e)s, -schränke;
кні́жная палі́ца Bücherregal n -s, -e, Bücherbrett n -(e)s, -er;
кні́жны га́ндаль Búchhandel m -s;
кні́жны фонд Bücherbestand m -(e)s, -bestände;
кні́жны агля́д Bücherschau f -, -en;
кні́жны знак Búchzeichen n -s, -, Exlíbris n -, -;