крыты́чны а. — крити́ческий обзо́р, крити́ческое обозре́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. агледзець (у 1 знач.).
2. Абследаванне якога‑н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд. Медыцынскі агляд.
3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.
4. Грамадская праверка, наказ чаго‑н. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці.
5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, якім‑н. чынам звязаныя паміж сабою. Міжнародны агляд. Агляд творчасці пісьменніка. Агляд газет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Агляд (паведамленне) 1/75
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Агляд» (газ.) 4/372
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Агляд (у праве) 1/75
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АГЛЯ́Д,
1) сціслае абагульненае паведамленне (у друку, на радыё і тэлебачанні) пра падзеі, што адбыліся за пэўны прамежак часу ў грамадскім жыцці, навуцы, тэхніцы, мастацтве, л-ры (аглядміжнар. падзей, навуковы, тэатральны, літаратурны).
2) Від паказу, у якім сродкамі тэатра (кіно, радыё, тэлебачання, эстрады) падаюцца падзеі, з’явы, факты жыцця. Складаецца з асобных сцэн, эстрадных, харэагр., муз., вак. нумароў, аб’яднаных агульным сюжэтам. Узнік у 1830-я г. ў Францыі, меў надзённы характар. З канца 19 ст. ператварыўся ў пацешлівыя відовішчы (рэвю, мюзік-хол). У бел.нар. тэатры своеасаблівай формай агляду былі ігрышчы, выступленні скамарохаў, школьнага тэатра, батлейкі, у якіх дэманстраваліся бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. У 1920—30-я г. форму агляду мелі агітац.-маст. паказы на актуальныя паліт. ці вытворча-быт. тэмы. Выкарыстоўваецца ў сучасных тэатрах сатыры і мініяцюр.
3) Форма паказу дасягненняў прафес. ці самадзейнага мастацтва — выстаўка, дэкада, конкурс, паказ, свята, фестываль і інш.