На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытыся ’намерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Негр (БРС, ТСБМ), нэ́гар (побач з му́рын, Некр. і Байк.), укр. негр, рус. негр. Ст.-бел. нигръ (з 1598 г.) са ст.-польск. niger, вядомага з XVI ст., куды трапіла з сярэдневяковага лат. niger ’чорны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126), параўн. таксама ст.-бел. нигритъ ’тс’ з той жа крыніцы (там жа). Сучасная форма, відаць, паўторнае запазычанне з рус. негр, што з франц. nègre (< лац. niger), параўн. Фасмер, 3, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кама́шка ’мурашка’ (Ян.). Укр. кома́ха, кома́шка ’насякомае’, ’мурашка’, рус. паўд. кома́шка ’усялякае дробнае насякомае’, ’мошка’, ’маленькі камар’, раз. ’мурашка’, наўг. комашни́к ’мурашнік’, кур. комашня́ ’рой камароў ці мошак’, ’мурашкі’. Усх.-слав. утварэнне ад komati ’таўчы, біць, мяць’ (Трубачоў, 10, 171) і суф. ‑ах‑а (з экспрэсіўным значэннем). Параўн. прасл. komъ ’той, што прыняў круглую форму, клубок, рой’. Іншыя прыклады з суф. (а)х‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73–74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каназа́ ’капрызнае дзіця’, *дзіця, якое любіць крыўляцца, сюсюкае, любіць і вымагае увагу ад дарослых’, каназіцца ’крыўляцца ў гутарцы, сюсюкаць, прыкідвацца зусім маленькім’ (паст. Сл. паўн.-зах.; Янк. 1); любан. панасіцца ’капрызіць’ (Сл. паўн.-зах.); каназобка ’той, хто прытвараецца быццём плача’ (глус., Янк. Мат.). Укр. конозити, куноза, рус. конози́ть. польск. konozič, konozič się з іншымі значэннямі. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 195, прасл. konoziti, якое з ko‑ і noziti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блат, па бла́ту (БРС), блатны́. Рус. блат, блатно́й, укр. блатни́й. Слова, якое пранікла са зладзейскага арго. Мабыць, з польск. blat ’той, хто захоўвае па знаёмству і да т. п.’ < яўр.-ням. blat. Гл. Фасмер, 1, 172; Хрысціані, AfslPh, 32, 265; Трахтэнберг, Блат. муз., 182 і далей; Шанскі, 1, Б, 136. Некаторыя іншыя версіі гл. Фасмер, там жа. Параўн. яшчэ ўкр. дыял. блят (аб гэтым Рудніцкі, 153). Гл. таксама блатаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск. żarliwy ’палкі’, чэш. zárlivý, славац. žiarlivý, в.-луж. žarliwy ’раўнівы’. У бел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́ 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паця́г 1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск. pociąg ’тс’.
Паця́г 2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв. по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл. potęgъ ’доўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).
Пацяг 3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр. валынск. по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піску́н 1 ’рабіннік, Turdus pilaris’. Да пішчаць, піск (гл.). Параўн. польск. kwiczoł, kwiczal ’тс’ < kwiczeć ’віскатаць, вішчаць’.
Піску́н 2 ’рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус. дыял. писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж. subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)