Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)