Жарло́ 1, жерло́ ’абжора’ (Нас.). Рус. дыял. свярдл., арханг. жорло́ ’абжора, п’яніца’, лайл. жерло́, жерело́ ’зяпа’. Ст.-рус. жьрло, жерло ’горла’. Назва чалавека — пераносная ад жерло́ ’горла, рот’, ’той, які мае «вялікі» рот’. Параўн. жарло́ 3. Параўн. жарля́ць ’жэрці’ (Нас.): дзеяслоў, утвораны ад жарло́. Параўн. польск. żarło ’ежа’. Прасл. зыходная форма для сучасных форм тыпу жарло́ была *žьrlo або *žьrdlo. Яна, відаць, суадносілася з *žьr‑ti (> жэрці), бо суфікс ‑lo звычайна далучаецца да дзеяслоўнай асновы і ўтварае nomina instrumenti (SP, 1, 103). Параўн. горла, жарало.
Жарло́ 2 ’джала (пчалы)’ (пін., бяроз., Шатал.). Рус. дыял. лаянк. жерло́, жерело́ ’рот’. Назва джала — перанос ад жерло́ ’горла’, ’рот’, засведчанага ў ст.-рус. Гл. жарло́ 1.
Жарло́ 3, жэрло ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108; Яшкін). Рус. жерло́ смал. ’адтуліна ў печы’, пск., куйбыш., урал. ’частка рабалоўнай снасці’, урал. ’рот’, пск. ’пратока’, паўд.-зах. крыніца’, алан. ’топкае месца ў балоце’, укр. жерло ’адтуліна ў гармаце, печы, іншых прадметах’, дыял. ’крыніца’, в.-луж. žórło ’тс’, серб.-харв. далм. ждр́ло ’тс’. Гл. таксама іншаслав. паралелі ў артыкуле жарало́. Геаграфічнае значэнне — пераноснае ад першаснага ’рот, горла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)