то́й

займеннік, указальны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. то́й та́я то́е ты́я
Р. таго́ то́й таго́ ты́х
Д. таму́ то́й таму́ ты́м
В. таго́ (адуш.)
то́й (неадуш.)
ту́ю то́е ты́х
ты́я
Т. ты́м то́й
то́ю
ты́м ты́мі
М. ты́м то́й ты́м ты́х

Іншыя варыянты: тэ́й.

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

той, ж. та́я, ср. то́е, мн. ты́я мест. указ., м. тот;

т. лес — тот лес;

з таго́ ча́су — с того́ вре́мени;

у т. дзень — в тот день;

на тым баку́ ву́ліцы — на той стороне́ у́лицы;

т. са́мы цягні́к — тот са́мый по́езд;

таго́ ж дня — в тот же день;

між тым як — ме́жду тем как;

між тым — ме́жду тем;

ра́зам з тым — вме́сте с тем;

пе́рад тым — пе́ред тем;

як на то́евводн. сл. как наро́чно;

пасля́ таго́ — по́сле того́;

тым больш — тем бо́лее, тем па́че;

больш за то́е — бо́лее того́;

тым лепш — тем лу́чше;

тым ча́сам — тем вре́менем;

да таго́ ча́су — до того́ вре́мени;

і без таго́ — и без того́;

не без таго́ — не без того́;

да таго́, што... — до того́, что...;

тым не менш — тем не ме́нее;

спра́ва ў тым... — де́ло в том...;

т. ці і́ншы — тот или ино́й;

як т. каза́ў — как говори́тся;

па т. раз — по тот раз;

няма́ таго́, каб... — нет того́, что́бы...;

і да таго́ падо́бнае — и тому́ подо́бное;

у тым вось і шту́ка — в том-то и шту́ка;

адпра́віць (адпра́віцца) на той свет — отпра́вить (отпра́виться) на тот свет, отпра́вить (отпра́виться) к пра́отцам;

ні з таго́ ні з сяго́ — за здоро́во живёшь; ни с того́ ни с сего́;

не быва́ць таму́ — не быва́ть тому́;

то́лькі тае́ бяды́! — что за беда́!, бо́льше бы беды́ не́ было!;

не на таго́ нарва́ўся — не на того́ напа́л;

т., ды не т.погов. тот, да не тот

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

той, таго́, м.; та́я, той, ж.; то́е, таго́, н.; мн. ты́я, тых; займ. указальны.

1. Паказвае на асобу ці прадмет, якія знаходзяцца не перад вачамі, не побач, а аддалены ў прасторы і часе, як падобныя ім; проціл. гэты (у 1 знач.). На той бок вуліцы. □ З таго боку Прыпяці шыбуе човен. Колас. // Паказвае на адрэзак часу, які непасрэдна папярэднічаў гэтаму моманту або непасрэдна прымыкае да яго. Скуратовіча ў той дзень дома не было: апошнімі днямі ён нават часам і не начаваў дома. Чорны. Родная хата здавалася чужою. Часам цягнула паглядзець на яе, але гаспадар заўсёды бурчаў: — Што ты там забыў? На тым тыдні сходзіш. Асіпенка. // Паказвае на адрэзак часу, у які адбываецца што‑н. У тыя дні, мае сябры, Цямнелі грозна далі. Глебка. // Паказвае на адначасовасць якога‑н. дзеяння з іншым дзеяннем, пра якое гаворыцца ў сказе. І сапраўды: як мог знікнуць малы ў той час, калі ён натрапіў на пэўны след старэйшага брата, якога ён, відаць, шукаў? Якімовіч.

2. Паказвае на прадмет ці асобу, што вылучаецца з ліку іншых. Не спалі толькі тыя раненыя, у якіх балелі раны. Шамякін. Той вулачкі, дзе мы некалі жылі з мамай, ужо няма. Шыловіч. / у знач. наз. той, таго́, м.; та́я, той, ж.; то́е, таго́. [Рыгор] пацішэў крыху. Раней жа праз увесь век свой усё судзіўся то з гэтым, то з тым. Чорны. // Паказвае на адзін прадмет, асобу з двух або некалькіх падобных пры іх пералічэнні або супастаўленні (са словамі «гэты», «іншы» і пад.). Тым або іншым спосабам. З таго ці другога боку. □ [Палянцаў] думаў пра Таню, не пра гэту, што засталася пад дажджом на вуліцы гарадка з невыказным позіркам, а пра тую — далёкую, юную, якая каханнем сваім асвяціла, напэўна, усё яго жыццё... Ракітны. / у знач. наз. той, таго́, м.; та́я, той, ж., то́е, таго́, н. [Міхал:] — Хіба ён [пан] літасць, сэрца мае? Ўжо двух у службу запрагае: Адзін на рыбу — той у адборку... Колас.

3. Паказвае на які‑н. прадмет, асобу, пра якія гаварылася раней. — Мінск... — задумліва і задушэўна, як імя таварыша, вымавіў Сонцаў. — Хацеў бы я паглядзець, які той Мінск цяпер. Мележ. — Ці не знойдзецца ў вас сена прадаць хоць пудоў колькі? — запыталася .. [незнаёмая] .. — Дзе тое ў нас сена, — адказала Вера Мікалаеўна. Крапіва. / у знач. наз. той, таго́, м.; та́я, той, ж., то́е, таго́, н. (звычайна ў спалучэнні з узмацняльнай часціцай «і»). Ночка цёмная глядзела Ды цямнейшай стала, Адна зорка мігацела, І тая прапала. Купала. Падняўшыся на насочкі,.. [Таццяна] ўбачыла на адным возе Любу. Тая сядзела каля кулямёта і аб нечым паціху гаварыла з маладым партызанам. Шамякін. // Выкарыстоўваецца для ўказання на асобу, прадмет, якія прыводзяцца як прыклад да сказанага раней. Узяць хоць бы таго ж бацьку ці маці, якія ўвесь час раілі паступаць вучыцца.

4. у знач. наз. той, таго́, м. Паказвае на якія‑н. акалічнасці, падзеі, дзеянні і пад., пра якія ўжо ішла размова. Бацькі займаліся гаспадаркай, мяне нічога не прымушалі рабіць, а я таму і рада была.

5. Паказвае на вядомую ўжо асобу ці прадмет. Добрая дзяўчына тая Волька. □ [Нявідны] ведае і верыць у праўду новага ладу жыцця, таго ладу, за ідэалы якога змагаецца партыя камуністаў. Колас. Колькі таго дня было, а ўжо неўзабаве і вечар: падыходзіць тая невясёлая, але па-свойму адметная пара самых малых, зімовых дзён. Кулакоўскі.

6. Іменна ён, не іншы, гэты ж самы (звычайна ў спалучэннях «той жа», «той самы», «той жа самы»). Цераз тое ж сухое балота атрад Паўленкі адышоў у лес. Шамякін. Той самы завод з высокім чорным комінам глянуў на іх знаёмымі абрысамі. Тыя самыя дамы, тыя самыя баракі. Пестрак. Формы вышэйшай ступені параўнанняў прыметнікаў паказваюць, што данаму прадмету якасць ўласціва ў большай ці меншай ступені, чым іншаму прадмету, або таму ж самаму прадмету, але пры іншых абставінах ці ў іншы час. Граматыка.

7. Уваходзіць у састаў: а) складаных злучнікаў: «дзякуючы таму што», «з прычыны таго што», «да таго што», «да тых пор пакуль», «за тое што», «у той час як», «нягледзячы на тое што», «пасля таго калі» і інш.; б) словазлучэнняў, звычайна пабочнага характару, якія звязваюць розныя часткі выказвання: «апрача таго», «акрамя таго», «разам з тым», «між тым» і інш.

8. то́е, нескл., н. Выкарыстоўваецца як указальнае слова на мяжы двух сказаў, з якіх другі з’яўляецца тлумачэннем першага. — Вы да мяне? — адразу запытаў Галаўня. Сцяпан .. адказаў: — Да вас. Прыйшоў падзякаваць за тое, што падвезлі. Гроднеў. Віно мы залатое п’ём за тое, Каб і жыццё было век залатое. Панчанка.

•••

Больш таго гл. больш.

Гнаць на той свет гл. гнаць.

Загнаць (увагнаць, звесці) на той свет гл. загнаць.

За што купіў, за тое і прадаю гл. купіць.

І без таго — і так, і так ужо. Пачарнела і рака. Шточасна поўнячыся новымі водамі з палёў і лугоў, яна быстраю плынню падточвала і без таго кволы лёд. Краўчанка.

Ісці на той свет гл. ісці.

І ў той бок не глядзець гл. глядзець.

Калі на тое пайшло гл. пайсці.

Мала таго гл. мала.

На той час гл. час.

На тым самым месцы сесці гл. сесці.

Не без таго — бывае і так.

Не бываць таму гл. бываць.

Не з таго канца гл. канец.

Не з той оперы гл. опера.

Не на таго напаў (натрапіў, нарваўся) гл. напасці.

Не ў той бок глядзець (пазіраць) гл. глядзець.

Ні з таго ні з сяго — без яўнай прычыны.

Ні тое ні другое; ні тое ні сёе — пра каго‑, што‑н. няпэўнае, што не мае ярка выражаных уласцівасцей, асаблівасцей. Сапраўдны мужчына — заўсёды рыбак і паляўнічы. А ён, Андрэй, ні тое ні другое. Мехаў.

Няма таго, каб (з інф.) гл. няма.

Самы той! (іран.) гл. самы.

Тое-сёе; той-сёй; тое ды сёе — выкарыстоўваецца замест пераліку розных прадметаў, акалічнасцей і пад. На .. [Пятра] той-сёй паглядваў ужо з загадкавай усмешкай. Ракітны.

Той свет гл. свет.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Устаць не з той нагі гл. устаць.

У тым выпадку, калі... гл. выпадак.

Што будзе, тое будзе гл. быць.

Як на тое ліха гл. ліха ​1.

Як той казаў гл. казаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

той, таго́, м., та́я, той, ж., то́е, таго́, н., мн. ты́я, тых; займ. указ.

1. Паказвае на асобу ці прадмет, аддаленыя ў прасторы ці часе.

Той лес.

На тым тыдні.

2. Паказвае на прадмет ці асобу, што вылучаюцца з ліку іншых.

Вазьмі тую кніжку, якую яшчэ не чытаў.

3. Паказвае на які-н. прадмет, асобу, пра якія гаварылася раней.

Прыйшла тая жанчына, якую мы чакалі.

4. Паказвае на вядомую ўжо асобу ці прадмет.

Добры скрыпач быў той Мікола.

5. Іменна ён, не іншы, гэты ж самы (звычайна ў спалучэннях «той жа», «той самы», «той жа самы»).

Ехалі ў тым жа вагоне.

6. у знач. наз. то́е, таго́, н. Паказвае на якія-н. акалічнасці, падзеі, дзеянні і пад., пра якія ўжо ішла размова.

Яны выканалі і маю норму, а я таму і рады.

7. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўнай частцы складаназалежных сказаў з даданымі дапаўняльнымі.

Думы, мары мае!

Ганаруся я той, што навек заўладала сэрцам маім.

8. Уваходзіць у склад:

а) складаных злучнікаў «дзякуючы таму што», «з прычыны таго што», «для таго што», «да тых пор пакуль», «за тое што» «у той час як», «нягледзячы на тое што», «пасля таго калі», «перад тым як», «тым больш што» і інш.;

б) словазлучэнняў, звычайна пабочнага характару, якія звязваюць розныя часткі выказвання: «апрача таго», «акрамя таго», «разам з тым», «між тым» і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Той — указальны займеннік м. р., у дэйксісе характарызуе аддалены ў прасторы і часе прадмет або з’яву (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ, Бес., Ян.), тэй ’тс’ (Нас., Шымк. Собр.; бялын., Янк. Мат.; Бяльк., ПСл, Мат. Гом.; в.-дзв., Сл. ПЗБ, Растарг.), тый ’тс’ (арш., Мат.), тыт ’тс’ (віц., Шн., Песні), ст.-бел. той, тотъ, тыйтой’ (1340 г., КГС); сюды ж той эўфемістычна ’чорт’ (Ластоўскі, Выбр. тв.), тэй ’тс’: тэй, што казали (Растарг.), тэй замяняе назоўнік, ужыванне якога лічыцца непрыстойным (Нас.), тамто́йтой’ (Бес.; пад уплывам польск. tamten ’тс’), той свет ’замагілле’ (ТСБМ, Федар. 4, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), той‑сёй ’хто-небудзь (у пералічэнні)’ (ТСБМ, Варл., Арх. Вяр.), тэй‑сей ’тс’ (Нас.), то́йчас ’неадкладна, зараз’ (Гарэц., Янк. 3.), тойча́с ’адразу’ (калінк., З нар. сл.; Сцяшк. Сл.), той год ’летась’ (Ян.). Параўн. укр. той, рус. дыял. той, стараж.-рус. тъи, польск. дыял. tyj, серб.-харв. та̑јтой, гэты’, балг. той ’ён’, дыял.той, гэты’, макед. тојтой, гэты’, дыял. ’ён’, ст.-слав. тъи. Прасл. *tъjь паходзіць ад указальнага займенніка , роднаснага літ. tasтой, гэты’, узмоцненага апафанічным *jь пасля пераходу ъ > о. Ускладненасць іншымі займеннікамі або падваенне зыходнага можна бачыць у рэдкім ст.-бел. тось (XVI ст., Карскі 2-3, 194) і тотътой’. Формы з ы тлумачацца аналогіяй з формамі мн. л. (Векслер, Гіст. 167), гл. тыя, а формы з э — уплывам канчаткаў прыметнікаў, што, зрэшты, дапускаецца для ўсіх формаў (Карскі 2-3, 53, 194), параўн. развіццё канцавых спалучэнняў *‑ъjь у розных крывіцкіх гаворках у ‑ой, ‑эй, ‑ый, адлюстраванае ў берасцяных граматах, гл. Залізняк, Слав. языкозн. X, 168. Меркаванні аб вывядзенні формаў на ‑эй, ‑ый з ‑ой, а таксама аб магчымым польскім уплыве (Сабалеўскі, ЖМНП, 1887, 251, 137 і наст.; Карскі 2-3, 154–155) не пераконваюць. Гл. таксама ESSJ SG, 2, 708 і наст.; Фасмер, 4, 89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

той-сёй

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. той-сёй та́я-ся́я тое-сёе ты́я-сі́я
Р. таго́-сяго́ той-сёй таго́-сяго́ тых-сіх
Д. таму́-сяму́ той-сёй таму́-сяму́ тым-сім
В. таго́-сяго́ (адуш.)
той-сёй (неадуш.)
ту́ю-сю́ю то́е-сёе тых-сіх
ты́я-сі́я
Т. тым-сім той-сёй тым-сім ты́мі-сі́мі
М. тым-сім той-сёй тым-сім тых-сіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сёй-той

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сёй-той ся́я-та́я сёе-то́е сі́я-ты́я
Р. сяго́-таго́ сёй-то́й
сяе́-тае́
сяго́-таго́ сіх-тых
Д. сяму́-таму́ сёй-той сяму́-таму́ сім-тым
В. сяго́-таго́ (адуш.)
сёй-той (неадуш.)
сю́ю-ту́ю сёе-то́е сіх-тых
сі́я-ты́я
Т. сім-тым сёй-той сім-тым сі́мі-ты́мі
М. сім-тым сёй-той сім-тым сіх-тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сёй-то́й, сяго́-таго́, займ. неазнач., м. (разм.).

1. Некаторыя, нямногія людзі.

Сёй-той не прыехаў на сустрэчу.

2. Нехта (каго не жадаюць называць).

Неабходна папярэдзіць сяго-таго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сёй-той (род. сяго́-таго́) мест. неопр., м., разг. ко́е-кто, кой-кто́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сёй-той, сяго-таго, займ. неазн., м.

Разм. Некаторыя (нямногія) людзі. Па бацьку ў нас велічалі толькі настаўніка. Ды і то не мы, а сёй-той са старэйшых. Якімовіч. Сёй-той ведаў аб сакрэце могілак, некаторыя здагадваліся. Лынькоў. // Нехта (каго не жадаюць называць). Гэту простую ісціну не шкодзіла б засвоіць і сяму-таму з нашых сучасных маладых пісьменнікаў. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)