Супо́лка ’аб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыстс‑/s‑: укр. спі́лка, польск. spółka, в.-луж. społk, чэш. spolek, славац. spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл. *sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́падак1 (БРС, Шат.), выпа́дак (Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус. вы́падок ’ападкі’, укр. ви́падок ’выпадак’, польск. wypadek, в.-луж. wupadk ’тс’. У бел. запазычанне з польск., дзе, відавочна, калька ням. Ausfall (параўн. Брукнер, 390). Змяненне націску ў форме вы́падак пад уплывам іншых дэрыватаў з прыствы‑.

*Вы́падак2, вы́пыдык ’хвароба ў коней, выпадзенне поўсці’ (Бяльк.). Рус. дыял. выпадок ’хвароба’. Да выпада́ць з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самарда́к ’удар па твары’, ’хвароба ў роце, калі баляць сківіцы’, ’пахмурны, упарты, маўклівы чалавек’, ’упартасць, маўклівасць’ (ТСБМ), самурда́ка ’ўпартасць, маўклівасць’ (Касп.), самарды́ка ’нягодніца’ (Мат. Гом.). Улічваючы пераважна ўсходнюю лакалізацыю гэтых лексем, магчыма выдзеліць прыстса‑, якая тут часта ўжываецца замест з‑, с‑; тады да морда (гл.), асабліва параўн. разважанні аб роднасці ўсх.-слав. морда і славен. mrd ’грымаса’. Адсюль першаснае значэнне, відаць, было ’чалавек з выразам, грымасай незадаволенасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́кравіца ’жаўтаватая вадкасць з дамешкай крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ’кроў з раны з вадой’ (Варл.), ’крывяныя гнойныя выдзяленні’ (Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (ТС). Укр. су́кровиця, рус. су́кровица, польск. sukrwica, чэш. дыял. súkrvica, славац. súkrvica, серб.-харв. sùkrvica, балг. сукъ́рвица, дыял. су́карвица, макед. сукрвица. Прасл. *sǫ‑krьv‑ica, дэрыват з прыст*sǫ‑ ад *kry, krъve ’кроў’. Гл. Махэк₂, 292; Борысь, Prefiks., 122; ЕСУМ, 5, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панара́д ’каркас, аснова калёс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’ткацкі станок’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’поўны камплект колаў’ (Інстр. I), ’другарадныя часткі бота: сцелькі, заднікі і інш.’ (Гарэц.), ’усе ткацкія прылады’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II), понара́д ’тс’ (Влад.), панаро́д ’калёсы з драбінамі; матэрыял на ніз ботаў’ (Др.-Падб.). Беларускі рэгіяналізм. Утворана пры дапамозе прыстпа‑ ад нарад (гл.) або як бязафіксны дэрыват ад *панарадзіць < нарадзіць (гл.); далей да рад. У інш. слав. мовах з іншымі прыстаўкамі: рус. снаря́д ’снасць, прылады’, чэш. nářadí ’прылады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прарадзі́ма ’самае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.’ (ТСБМ). Рус. праро́дина, польск. praojczyzna ’тс’ і да т. п. З пра- і радзіма. Паводле Борыся (Prefiks., 86), словы гэтага словаўтваральнага тыпу з’явіліся ў XIX ст. у якасці навуковых тэрмінаў першапачаткова ў польскай і чэшскай мовах як калькі ням. слоў з прыстur‑ (напр., Urheimat ’прарадзіма’, Urwald ’пралес, старажытны запаведны лес’), а потым распаўсюдзіліся ва ўсходнеславянскія мовы. Борысь (там жа) нават бачыць тут новую функцыю славянскай прыстаўкі *pra‑ пад уплывам ням. ur‑ і лац. prae‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціха́ць ’супакойвацца, сунімацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сці́хнуць ’перастаць, суняцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), сці́хці ’тс’ (Стан.), сюды ж з іншым варыянтам асновы сціша́ць ’супакоіцца’, сцішэ́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ), сціша́ць ’змяншаць, сунімаць’ (ТС), прыслоўе (дзеепрыслоўе?) сці́ха ’ціха (у песнях)’: це́пла рэ́чка невелі́чка, це́кла вона́ сці́ха (ПСл), ’ціхенька, паціху’ (Нас., Бяльк.), сці́ха ’тс’ (Барад.; ашм., Стан.), якія звычайна разглядаюцца як утвораныя ад прыметнікаў ці назоўнікаў у Р. скл. з прыстс‑, гл. Карскі 2-3, 75; Шуба, Прыслоўе, 126 і наст. Гл. ціхі, ціш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.)· Рус. пск., смол., маск. прозу́капрайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыстпри‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пране спух, а празука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад ^пракукаваць па мадэлі пройди, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус. маск. прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ. zuiti ’снаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́маракі ’памяць, прытомнацсь’ (Пал.), помаракі ў фраз. помаракі галаву водзяць (Арх. ГУ, нараўл.), паморока, паморак ’абмарачэнне’ (ТС), пимрок ’замарачэнне’ (Бяльк.). Рус. курск. паморак ’розум’, курок., арл., наўг. ’часовая страта прытомнасці’, арл. паморока, паморка ’тс’, маек пимороки, паморка ’тс’, укр. пимороки забіць ’замарачыць’. Поруч з тым рус. арх., анг., валаг., алан., пск., наўг. пимрак, ’імгла; хмара; пахмурнае надвор’е некалі з дробным дажджом і снегам’, польск. pomrok, pomroka, серб.-харв. памрак, славен. pomrak ’змрок, змярканне’. З прыстpa‑ і тогкъ (гл. морак) або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ротогШі другасным падаўжэннем галоснага ў прыстаўцы. Бел. слова прымыкае да паўдн.-рус. моўнай тэрыторыі, дзе гэта слова ўжываецца ў другасным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́спіца ’адходы пры веянні збожжа (з дробных зярнят і пустазелля)’ (слуц., усх.-палес., Сл. ПЗБ; ЛА, 5, Шымк. Собр.), ’супражка, складчына’ (Касп.), сусьпіца, суспіца ’змешаная жытняя мука’ (Пятк. 1, ЛА, 4). Укр. дыял. су́спиця ’змешанае зерне (напр., жыта з пшаніцай, жыта з ячменем і пад.)’, рус. паўдн. су́спица ’адходы пры веянні збожжа’, старое польск. suspica ’сумесь мукі розных культур’. Паўн.-прасл. *sǫsъpъ, параўн. яшчэ стараж.-рус. сусъпъ ’складчына’, таксама польск. тапонім Sąspów (з XV ст.), аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑suti ’ссыпаць разам’. Борысь (Prefiks., 107), Фасмер (3, 810), ЕСУМ (5, 484) разглядаюць як дэрыват з прыстсу- < *sǫ‑ ад асновы *sъp‑, якая звязана чаргаваннем з *suti, *sъpǫ ’сыпаць’. Гл. таксама шушпіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)