Пы́ха ’фанабэрыстасць, ганарыстасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бес., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Варл.), ’задаванне, амбіцыя’ (ашм., Стан.), ’дастатак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж пыхамо́рды груб. ’ганарысты’ (астрав., там жа), пыхова́ты ’ганарыста падціскаць губы’ (Клім.), пыхаце́ць ’рабіцца фанабэрыстым’ (Стан.), падымаць пыхаю ’рабіць ганарыстым’ (Нас.). Арэальная інавацыя, цэнтр якой хутчэй за ўсё знаходзіўся ў Чэхіі, параўн. чэш. pýcha ’ганарыстасць, фанабэрыя’, паводле Махэка₂ (502), ад pýchati ’рабіцца пышным, пышнець’, першапачаткова ’дуць, надувацца’, перанесенага ў маральна-этычную сферу (’nadýmati se pýchou’), гл. пыхаць; у Беларусь трапіла праз польск. pycha ’пышнасць, ганарыстасць’, занесенага з Чэхіі (“drogą kościelną”, Банькоўскі, 2, 969), параўн. запазычанае ст.-бел. пыха ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пух1 ’мяккія варсінкі; падсцілка шэрсці, поўсць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Бес., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.), ’пер’е наогул’: гэто пух, у нас пе́рʼе не кажуць (ТС), ’пер’е (гусінае)’ (гом., Мат. Гом.), ’адходы пры паланні, мякіна’ (Нас.; ЛА, 2; Выг.; петрык., лун., брагін., Шатал.), ’абдзіркі ад круп, высеўкі’ (ПСл; ветк., Мат. Гом.), ’пушны хлеб’ (Нас. Сб.), мн. л. пу́шʼе ’пер’е’ (ТС), параўн. укр. пух ’пух, дробныя валаскі’, рус. пух ’пух; шалупінне з проса, мякіна’, польск. puch ’мяккае, дробнае пер’е, валаскі’, чэш. puch ’дробнае пер’е’, славен. puh ’пух, пушок; галаўня ў збожжы’, балг. пух ’пух’, макед. пувка ’чубок’. Прасл. *puxъ — аддзеяслоўны назоўнік, семантыка зыходнага дзеяслова ’дуць, дзьмуць’, параўн. пу́хаць ’выпускаць паветра; ферментаваць’ (гл.), польск. puchać ’пыхаць, пускаць дух’, харв. púhati ’тс’, славен. pūhati ’пыхаць, дуць, дымець’ (< *puxati); літаральна ’тое, што адлятае пры подыху (дыхання, ветру)’. Узводзяць да і.-е. *p(h)eu̯s‑ ’пыхаць, пухкаць’ імітатыўнага паходжання (Бязлай, 3, 134; Скок, 3, 70), параўн. санскр. púšyati ’паспяваць’, грэч. φῦσα ’пухір’, лац. pussula, pustula ’тс’; параўнанне з літ. paustìs ’шэрсць жывёлы’, зафіксаваным на Віленшчыне (гл. Фасмер, 3, 414; Сной, 514 і інш.), сумнеўнае, паколькі апошняе хутчэй за ўсё запазычана з бел. поўсць ’тс’ (< прасл. *pьlstь або *pl̥stь).

Пух2 ’агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’ (віц., Кіс.). Да пух1, параўн. укр. пух ’расліна Eriophorum vaginatum L.’ і чэш. дыял. peři ’тс’, названых так з-за знешняга выгляду пладоў.

Пух3 — выклічнік, імітуе лопанне, стрэл і пад. (ТСБМ, ЭШ, Сл. ПЗБ; полац., мсцісл., Нар. лекс.). Гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ма1 ’дума, думка’, ду́маць, таксама дума́ ’думка’ (Нас., Касп., Шат.). Лексемы *duma, *dumati вядомы амаль ва ўсіх слав. мовах (акрамя чэш. і славац., дзе dumati, dumať запазычаны з польск.). Семантыка іх розная (’думаць’, ’памятаць’, ’гаварыць’, ’меркаваць’ і г. д.); падрабязны агляд форм, значэння гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 154–156. Найбольш абгрунтаванай этымалагічнай версіяй (агляд версій у Трубачова, там жа) з’яўляецца дапушчэнне сувязі *duma, *dumati з *dъmǫ, *dǫtiдуць’ (адсюль і шматлікасць семантыкі адпаведных слоў у слав. мовах). Параўн. яшчэ Мартынаў, Лекс. взаим., 82–84. Ад *dumati ўтвораны бел. ду́мка, укр. ду́мка.

Ду́ма2 ’ганарыстасць, пыха’ (Нас.). Запазычанне з польск. duma ’тс’, якое звычайна лічыцца герм. па паходжанню. Гл. Слаўскі, 1, 179; Брукнер, 103. Параўн. і ду́мны ’горды, ганарысты’ (гл.). Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рыць (пыриць) ’распіраць, пучыць’ (Нас.), пырыцца ’налузацца, растапырваць пер’е; пышна апранацца’ (Нас.), пыріць ’турбаваць, не даваць спакою’ (Бяльк.), параўн. рус. пырить ’расстаўляць пер’е, тапырыцца’, чэш. pouriti ’надувацца’, серб.-харв. пиритидуць’. Праслав. *рупіі ’надувацца’, роднаснае літ. išpurti ’расстаўляць пер’е; надувацца, тапырыцца’, purinti ’скубаць (валасы, воўну)’, pyrtyti ’трасці’, лат. pūrt ’кашлаціць, рабіць нягладкім’, нарв. föyrast ’рабіцца пухкім, мяккім’, гл. Фасмер, 3, 420, з літ-рай. Цвяткоў (Запіскі, 2, 55) бачыць у пырыцца адлюстраванне польскай фанетыкі (“нахіленне”: ы на месцы е, параўн. perzyć się ’пушыцца, натапырвацца’), што зусім не абавязкова, параўн. ст.-польск. pyrzyć się ’натапырвацца, стырчаць (пра ўсходы, рунь)’, якое Банькоўскі (2, 533) выводзіць са ст.-польск. pyrz, сучаснае perz ’пырнік’, роднаснае рус. пырить перья, чэш. рупіі ’прарастаць’, што можа быць звязана з літ. purti ’на-тапырвацца’. Зусім верагоднае другаснае збліжэнне некалькіх этымалагічна адрозных асноў у сувязі з блізкасцю семантыкі, параўн. Белеціч, Зб. Івічу, 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́сла ’унутраны паветраны пузыр у рыбы’: оконь мая пусла, у карпа пусла моцная (воран., Сцяшк.). Паводле Цыхуна (Лекс. балт., 52; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 71), з літ. pūslė ’тс’ (< pūstiдуць’), што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах; аднак параўн. балг. дыял. пу́ска ’мачавы пузыр у парасяці і мяса, якое складваюць у яго’ (< *пус(т)ка!, інакш гл. БЕР 5, 860), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектызма *pustь‑lo (ад *pustь, гл. пусты), параўн. рус. дыял. пуслословье (< пустословье). Ст.-бел. пусилиско ’рэмень ад сядла’, пуслиско ’тс’ не звязаны з папярэднім словам і, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 121), запазычаны з польск. puślisko ’рэмень, што злучае стрэмя з сядлом’. Сучаснае польск. дыял. pusią ’тс’, ст.-польск. puślisko ’тс’. Калашнікаў (Этимология–1994–1996, 71) у сваю чаргу лічыць запазычаннямі з усходнеславянскіх моў, што выводзяцца з прасл. *pptslo (ад *potati ’путаць’); гэта дапускае і Банькоўскі (2, 966). Да сказанага можна дадаць, што выкарыстанне путаў у блізкай да названай функцыі назіраецца сярод вяскоўцаў і зараз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуха́ ’тупы канец яйца’ (ЛА, 1, Ян., Жд. 2, Сцяц., Янк. 2; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс., ТС; карэліц., Жыв. сл.; глыб., беласт., Сл. ПЗБ; брагін., З нар. сл.; Некр., Мат. Гом.), пу́ха ’тс’ (Нас.; добр., светлаг., Мат. Гом.), пуха ’задняя частка лодкі’ (ТС; полац., Янк. 2; ПСл), ’пустата ў пятцы яйца; частка яйца, запоўненая паветрам’ (Шат., Сцяц.), сюды ж выраз дабіцца пухі ’давесці справу да канца’, добіць до пухі ’даламаць, дабіць канчаткова’ (ТС), а таксама пух ’тупы канец яйца’ (смарг., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пуха ’тс’: добити до пухи, рус. дан. до пухи ’зусім, абсалютна ўсё’, польск. pucha ’тоўсты твар’, серб. пу́ха ’пухір’. Прасл. *риха, вытворнае ад *puxatiдуць, дзьмуць’, значэнне лепш за ўсё тлумачыцца славен. puhel ’пусты, парожні’ (якое Мартынавым разглядаецца як “загадочное в этимологическом отношении”, гл. Этимология–1982, 9), г. зн. ’напоўнены (духам, паветрам)’ > ’пусты ў сярэдзіне’ (так Сной, 514), гл. пужаць, пух. Рус. пуга ’пустата ў курыным яйцы’, хутчэй за ўсё, у выніку азванчэння зычнага ў інтэрвакальным становішчы, параўн. памянш. пушка ’тс’ (а не *пу́жка, гл. СРНГ), або ў выніку кантамінацыі з пуга ’ўзгорак круглай формы’, ’падушка для пляцення карункаў’, адносна апошняга гл. Фасмер, 3, 399. Параўн. таксама харв. pus ’тупы канец яйца’, pušiti ’дыміць; выпускаць паветра’ (адмаўленне сувязі гл. Скок, 3, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́шны ’раскошны, прыгожы; горды, фанабэрысты, непадступны’ (Нас., ТСБМ), ’напышлівы’: пышна цешча пышна, што къ зяцю не вышла (Нас., з вясельнай песні), пы́шны ’паважны, велічны, магутны’ (Варл.), ’пышлівы, ганарлівы’: баба тады пышна, як замуж вышла (Стан.), сюды ж пышне́ць ’рабіцца ганаровым, напышлівым’ (Нас., Гарэц.), пы́шніцца ’пахваляцца, фанабэрыцца’ (Др.), пышно́та ’чалавек, пераборлівы ў ежы’ (кобр., Нар. лекс.), ст.-бел. пышнитися ’тс’. Нельга аддзяляць ад пы́шны ’мяккі, пульхны’: пышны хлеб (ТСБМ, шальч., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пи́шний ’горды, важны; раскошны, багаты’, рус. пы́шный ’тс’, дыял. ’поўны, круглы’, польск. pyszny ’фанабэрыста, напышлівы, надуты; раскошны, цудоўны, велічны, прыгожы’, чэш., славац. pyšny ’напышлівы, ганарысты, надуты’, в.-луж., н.-луж. pyšny ’раскошны, пышны, прыгожы’, балг. пи́щен ’раскошны, надуты’ (з рус. пышный, т устаўное, гл. БЕР, 5, 279). “Станоўчыя” значэнні развіліся самастойна на базе пы́хацьдуць, уздуваць, надуваць’, параўн. ст.-інд. púṣyati, pṓṣati ’працвітаць’, puṣṭas ’адкормлены, багаты, раскошны’ (Фасмер, 3, 492). Банькоўскі (2, 970) лічыць пеяратыўнае (“адмоўнае”) значэнне першасным, што захавалася як адзінае ў чэш. pyšný < pycha ’гордасць, гонар’ (гл. пыха), паколькі апошняе “dla Niemców і Czechów grzech główny”, у той час як у Польшчы лічылася галоўнай вартасцю (годнасцю); сумнеўна, хутчэй наадварот: пеяратыўнае значэнне — чэшская семантычная інавацыя, што распаўсюдзілася на польскую і беларускую тэрыторыю; адтуль і ст.-бел. пышнитися (< польск. pysznić się < чэш. pyšniti se, Банькоўскі, 2, 970).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сасна́ ’вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых, якое расце пераважна на пясчаных глебах і вызначаецца прамым высокім ствалом і доўгай ігліцай, Pinus silvestris L.’, галоўным чынам зах.- і усх.-славянскае: рус., укр. сосна́, ст.-рус., рус.-ц.-слав. сосна ’елка, сасна’, польск., н.-луж., чэш., славац. sosna, палаб. süsnó ’тс’. У паўднёваславянскіх мовах захавалася часткова: сяр.-балг. (XIV ст.) сосна, макед. тапонім Sosna. Па традыцыйных версіях узводзілася да і.-е. k̑asnos ’шэры’ і параўноўвалася з ст.-прус. sasins ’заяц’, ст.-інд. çaçás ’тс’, ст.-в.-ням. haso ’заяц’, hasan ’шэры, бліскучы’, лац. cánus ’шэры’ (Брукнер, 507; Фасмер, 3, 726–727; Борысь, 567) або да *sopsna і тлумачылася як ’смалістае дрэва’, параўн. лац. sapa ’сок’, ст.-в.-ням. saf ’тс’, рус. сопля, прымаючы пры гэтым выдзяленне суф. ‑sna (гл. Фасмер, там жа). Трубачоў (Дополн., 3, 727), падкрэсліваючы неалагічны характар слова і спасылаючыся на назіранні Машынскага (Kultura 1, 133 і наст.), што на Палессі сасна датычыцца толькі хваёвага дрэва з борцю, дуплом, а звычайная сасна называецца хвоя, мяркуе, што *sosna першапачаткова належала да тэрміналогіі бортніцтва і абазначала ’дуплянае дрэва’ і выводзіць яго ад прасл. *sopěti ’сапці, дуць’, параўн. ст.-слав. сопль ’жалейка, флейта’. Па фанетычных прычынах ён (там жа) адхіляе і этымалогію Машынскага (Pierw., 216 і наст.) ад *sojǫ, *sojiti ’калоць’; тут чакалася б *sesna. Іншыя версіі гл. яшчэ Фасмер, там жа. Аналагічна Трубачову Шустар-Шэўц, 2, 1335.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пузы́р1 ’пухір’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ТС; міёр., З нар. сл.), ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1), ’пухір у свінні’ (Маш.), ’вадыр, пухір на скуры’ (ЛА, 3), ’бурбалка’ (маг., гом., ЛА, 2; Сл. ПЗБ) ’паветраны шар’ (Сл. рэг. лекс.), ’асінае гняздо’ (Сл. ПЗБ) ’пасудзіна для газы ў лямпе’ (Сіг., Шат.), пузы́рь ’тс’ (Бяльк., Растарг.), ’чэрава, пуза’ (Нас.), пузы́р ’тоўсты хлопчык’ (міёр., З нар. сл.), пузыро́к ’агурочак’ (Мат. Гом.), ’шкло ў лямпе’ (Мат. Маг.; Бяльк.), ’ніжняя шырокая частка збанка’ (бяроз., Шатал.), укр. пузи́р ’пухір’, рус. пузы́рь ’тс’. Паводле Бузука (Асн. пыт., 49), пузы́р < *пусы́рь (< і.-е. peus‑) у выніку дыстантнай асіміляцыі (“глухое с пад уплывам наступнага р перайшло ў звонкае з”), або дысіміляцыя з пачатковым n, параўн. літ. pustiдуць’, pùsti ’надувацца’; іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 403, з літ-рай) — ад пуза (так яшчэ Міклашыч, Праабражэнскі) або ад пухі́р (Патабня). Адносна апошняга (гл.) Бузук (Асн. пыт., 49) мяркуе пра паралелізм с/х яшчэ ў праславянскай мове. В.-луж. puzor ’бурбалка на вадзе’ дазваляе рэканструкцыю прасл. *puzytъ (Шустар-Шэўц, 2, 1196; ЕСУМ, 4, 628).

Пузы́р2 ’воблака; хмара’ (бялын., ЛА, 2, Нар. сл.; Жд. 2), пузыро́к ’невялікая хмарка, з якой ідзе дождж’ (круп., бялын., ЛА, 2) ’белая кучавая або дажджавая хмара’ (бялын., Нар. сл.), ’похмарак, хмарка’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, да пузыр1 (гл.) у выніку вобразнага пераносу, параўн. іншыя назвы: бу́лава (небо ў бу́лавах; ці няма тут сувязі з балг. було ’вэлюм’: небето се забулва ’неба зацягваецца хмарамі’?), бугры́, бугракі́ і пад. (ЛА, 2).

Пузы́р3 ’ногаць, пазногаць’ (Сцяшк. Сл.). З пазу́р (гл.) з частковай метатэзай, параўн. пувак ’павук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́сак ’морда, мыса ў каровы’ (ЛА, 1; паст., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), пы́скі ’тс’ (віл., зэльв., там жа; Сцяц., Варл.; Сержп., ЛА, 1), пы́сак ’дзюба’ (швянч., Сл. ПЗБ), пы́ска ’вісок са шчакою; поўха’ (Нас.), пы́ські ’шчокі, шчочкі’ (Мал.), пыск ’морда ў рагатай жывёлы’ (ашм., дзісн., Стан.; ЛА, 1), ’пашча звера’ (Сцяшк. Сл.), груб. ’рот, вусны’ (Скарбы, Даніл. Сл.), ’скроні, твар; вісок са шчакою’ (Нас., Бес.), ст.-бел. пысокъ ’дзюба (у птушкі)’, укр. пи́сок ’твар, морда; дзюба касы; мыс на рэчцы’, рус. дыял. пы́ска ’насмешлівая назва тонкай і кароткай жаночай касы’, польск. pysk ’лыч свінні; морда сабакі’, чэш., славац. pysk ’губа’, в.-луж., н.-луж. pysk ’дзюба, лыч’, славен. piski ’alae matricis’, макед. писки экспр. ’тоўстыя губы’. Прасл. *pyskъ ’морда, губы’, этымалагічна ідэнтычнае *pych‑, ад *pyxatiдуць, моцна дыхаць’, гл. пыхаць; параўноўваюць з ц.-слав. напыштити ’надувацца’ (Міклашыч, 268), ст.-рус. пысканити ’насміхацца’ (’строить рожи’, гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 310), а таксама з літ. pūkšlė̃ ’пухліна, гула’, pùškas ’пухір’, puškúoti ’цяжка дыхаць’ (Фасмер, 3, 420), ст.-інд. puccha‑ ’хвост’ (Махэк₂, 503; так і Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 311; супраць БЕР, 5, 261). Без падстаў лічаць выключна заходнеславянскім pysk Брукнер (450) і Банькоўскі (2, 969), паводле апошняга — няяснае па паходжанні, параўн. таксама pyskla (упершыню зафіксаванае ў буллі пад 1136 г. у форме piscla) — лічыцца эпітэтам свінні, што рые (ад pyskać, pysklać ’рыць лычом’, там жа). Будзішэўская (Балк. Ез., 36, 1, 35–37) далучае сюды ж балг. пи́сък ’выступ, каса’ ў якасці паралелі да *rъtъ ’нос, выступ, пік’ (ад *ryti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)