антыгігіені́чны

(ад анты- + гігіена)

які не адпавядае, супярэчыць патрабаванням гігіены.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

oral

[ˈɔrəl]

adj.

1) ву́сны (напр. экза́мэн)

2) Med. стаматалягі́чны, ро́тавы

oral medicine — гігіе́на ро́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МІ́НСКАЯ ЗУБАЎРАЧЭ́БНАЯ ШКО́ЛА,

прыватная навуч. ўстанова. Існавала ў 1907—16. Мела 1-ы разрад і падпарадкоўвалася МУС. Прымаліся асобы з 17 гадоў пасля заканчэння 6 класаў сярэдняй агульнаадук. навуч. установы. Тэрмін навучання 2,5 года. Вучэбны курс падзяляўся на тэарэт. частку і практычныя заняткі. Вывучаліся: хімія, фізіка, анатомія, фізіялогія, гісталогія, агульная паталогія, хірургія, дыягностыка і тэрапія, пламбіраванне і гігіена зубоў, пратэзная тэхніка.

Н.​Я.​Новік.

т. 10, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

oral [ˈɔ:rəl] adj.

1. ву́сны; сло́ўны, на сло́вах;

an oral examination ву́сны экза́мен

2. ара́льны, ро́тавы;

oral hygiene гігіе́на ро́тавай по́ласці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ МАРЫІ́НСКАЯ ГІМНА́ЗІЯ.

Дзейнічала ў 1899—1918. Падпарадкоўвалася ведамству ўстаноў імператрыцы Марыі. У 1912 вучылася 560 дзяўчынак. Выкладаліся рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, фізіка, матэматыка, гісторыя, педагогіка, заканазнаўства, прыродазнаўства, гігіена, рукадзелле і інш. Восенню 1915 эвакуіравана ў г. Прапойск (Слаўгарад) Магілёўскай губ. У гімназіі вучыліся артысткі Л.І.Ржэцкая, В.М.Пола.

Літ.:

Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада: Пер. з рус. Мн., 1994.

А.​Ф.​Самусік.

т. 10, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДЫЦЫНСКІЯ НАВУКІ

Гігіена і санітарыя (569).

Паталагічная анатомія (569).

Паталагічная фізіялогія (569).

Бактэрыялогія (570).

Эпідэміялогія (570).

Вірусалогія (570).

Фармакалогія (571).

Таксікалогія (571).

Кардыялогія (571).

Хірургія (572).

Акушэрства і гінекалогія (572).

Педыятрыя (573).

Дэрматалогія (574).

Венералогія (574).

Псіхіятрыя (575).

Неўралогія (575).

Нейрахірургія (576).

Фтызіятрыя (576).

Фізіятэрапія і курарталогія (577).

Анкалогія і медыцынская радыялогія (577).

Отарыналарынгалогія (578).

Афтальмалогія (578).

Траўматалогія і артапедыя (579).

Стаматалогія (580).

Уралогія (580).

Эндакрыналогія (580).

т. 18, кн. 2, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІЯ ДУХО́ЎНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ.

У Мінску існавалі 2 вучылішчы, якія падпарадкоўваліся Камісіі па духоўных вучылішчах пры св. Сінодзе. Мужчынскае вучылішча засн. ў 1834 як павятовае духоўнае 4-класнае з прыходскай 2-класнай школай пры Кацярынінскай царкве. Жаночае 7-класнае вучылішча засн. ў 1867 пры царкве Ушэсця. Выкладаліся: рус., грэч. і царк.-слав. мовы, прыродазнаўства, матэматыка, латынь, гісторыя, геаграфія, катэхізіс, царк. статут, спевы; у жаночым дадаткова выкладаліся франц. мова, дыдактыка, фізіка, касмаграфія, гігіена, музыка. Закрыты ў 1917.

т. 10, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЛЬМАКО́Ў Юрый Міхайлавіч (24.10.1902—9.3.1958),

бел. кінарэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях, у т. л. «Савецкая Беларусь» (1932—41), «Беларусьфільм» з 1945. З 1935 рэжысёр дакумент. кіно. Сярод фільмаў: «Фізічная геаграфія БССР» (1935, з Л.​Пушам), «Пушкін» (1937), «Ваенная гігіена» (1940), «Пераможны май» (1945), «Суд народа», «Свята вызвалення» (абодва 1946) і інш. Здымаў кіначасопісы «Савецкая Беларусь» (з сярэдзіны 1930-х г.) і «Піянер Беларусі» (з 1952).

т. 15, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАГІГІЕ́НА (ад геа... + гігіена),

навуковая дысцыпліна, якая вывучае мед. аспекты глабальных вынікаў дзейнасці чалавека: прамыя ўздзеянні на яго здароўе і апасродкаваныя праз змены балансу экалагічных кампанентаў і экасістэм. Стварае аснову для распрацоўкі мерапрыемстваў па захаванні і паляпшэнні сан. стану навакольнага асяроддзя, прадухіленні негатыўных антрапагенных змен у прыродзе, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека (напр., дзеянне забруджвальных рэчываў). Цесна звязана з комплексам экалагічных, мед., геагр. і інш. навук. Зрэдку (у вузкім сэнсе) разумеюць як сінонім аховы прыроды (навакольнага асяроддзя).

т. 5, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНІТАРЫ́Я (ад лац. sanitas здароўе),

практычныя мерапрыемствы, накіраваныя на аздараўленне жыцця, працы і адпачынку насельніцтва. Тэарэт. асновы С. і сан. нарматывы распрацоўвае гігіена. Падзяляецца на жыллёва-камунальную (сан. добраўпарадкаванне нас. месцаў, жылых і грамадскіх будынкаў) і вытв. (прадухіленне або памяншэнне ўздзеяння на працуючых шкодных вытв. фактараў). Правядзенне сан. мерапрыемстваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (2000). Кантроль за правядзеннем сан. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў ажыццяўляе санітарна-эпідэміялагічная служба.

М.​В.​Шчавелева.

т. 14, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)