СТАЛЬМАКО́Ў Юрый Міхайлавіч (24.10.1902—9.3.1958),
бел. кінарэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях, у т. л. «Савецкая Беларусь» (1932—41), «Беларусьфільм» з 1945. З 1935 рэжысёр дакумент. кіно. Сярод фільмаў: «Фізічная геаграфія БССР» (1935, з Л.Пушам), «Пушкін» (1937), «Ваенная гігіена» (1940), «Пераможны май» (1945), «Суд народа», «Свята вызвалення» (абодва 1946) і інш. Здымаў кіначасопісы «Савецкая Беларусь» (з сярэдзіны 1930-х г.) і «Піянер Беларусі» (з 1952).
т. 15, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)