ФАРМАКАЛОГІЯ
Навукова-даследчая работа па фармакалогіі на Беларусі пачалася са стварэння ў 1923 адпаведнай кафедры (заг. А.П.Бястужаў) на мед. факультэце БДУ; пазней вялася ў мед. ін-тах, Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у Бел. сан.-гігіенічным НДІ, Бел. ін-це фізкультуры. Бел. фармаколагі ўкаранілі ў мед. практыку лякарства дымекарбін, распрацавалі метады тэрапіі пры атручэннях (К.А.Вятчаннікаў, М.В.Караблёў, М.А.Рэут, І.А.Франкоў, К.С.Шадурскі), рацыянальныя дыеты з амінакіслотамі. Праводзіўся пошук новых сардэчна-сасудзістых, нейратропных, процігістамінных, проціпухлінных, антыгіпаксічных і інш. лек. сродкаў, проціяддзяў ад атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі. У наш час даследаванні ў галіне фармакалогіі праводзяцца ў мед. універсітэтах, Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, НДІ санітарыі і гігіены, у шэрагу ін-таў Нац. АН Беларусі, у Рэсп. навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія» і інш. Асн. кірункі даследаванняў у фармакалогіі: вывучэнне прыродных і сінт. сродкаў, што ўплываюць на імунную, нерв., сардэчна-сасудзістую сістэмы; маюць процірадыяцыйнае, процівіруснае, проціпухліннае і інш. дзеянне; павышаюць устойлівасць арганізма да недахопу кіслароду і інш. Вядучыя спецыялісты Я.Д.Белаенка, В.І.Вацякоў, Б.Д.Дубовік, А.С.Захарэўскі, Караблёў, М.К.Кеўра, Б.Б.Кузьміцкі, П.І.Лукіенка, Г.І.Сідарэнка, В.І.Талапін і інш.
т. 18, кн. 2, с. 571
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)