Кло́мля ’рыбацкая снасць, лавушка з адкрытым заходам’ (ТСБМ, Мат. Гом., Янк. I, Сл. паўн.-зах., Крыв., Сцяшк., Нар. лекс., Сцяц.). Укр.кімля, климля, кломля, рус. (зах.) кломля ’тс’, серб.-харв.кло̏ња ’пастка для птушак’, славен.klȏnja ’тс’, польск.kłomia, kłonia ’тс’, славац.kloňa ’кошык для квахтухі’. Пералічаныя паралелі можна аб’яднаць у адзін архетып klomьnja, які лічыцца роднасным з гоц.hlamma ’пастка’ (Махэк₁, 206). Бернекер (1, 522) звязвае гэту групу слоў з прасл.kloniti, што неверагодна як з фанетычнага боку (дублетпольск.kłomia/kłonia), так і з семантычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр.квіт ’кветка’, рус.квет ’тс’, ст.-слав.цвѣтъ ’тс’, балг.цвят, мак.цвет, серб.-харв.цве̏т, славен.сvȇt, польск.kwiat, чэш.květ, славац.kvet, в.-луж.kwět, н.-луж.kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл.květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц.ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав.свѣтъ ’свет’. Літ.kvietỹs, лат.kvìesis ’зерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл.květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл.světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублетd/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму як прасл.květъ, так і прасл.světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц.ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл.květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Авё́с. Агульна- і праславянскае слова: рус.овес, укр.овес, чэш.oves, славац.ovos, польск.owies, в.-луж.wows, н.-луж.hows, балг.овес, серб.-харв.о̀вас, славен.óves. Бліжэйшая паралель: літ.avižà ’авёс’, лат.àuza, ст.-прус.wyse ’тс’. Дублет па звонкасці і глухасці як прасл.tvьrdъ ∼ літ.tvìrtas. Траўтман, 21; Мюленбах-Эндзелін, 1, 231; Цупітца, GG, 31. Параўн. Патабня (РФВ, 5, 122), які суадносіць авёс з ст.-інд.avasám ’ежа’, Педарсан (IF, 5, 42) супастаўляе лац.avēna (< *avigsna) ’авёс’ і ст.-грэч.αἰγίλωψ ’аўсюк’ (< αϜιγι‑ < *avig̑a), Шпэхт (Ursprung, 298) рэканструюе і.-е.au̯i‑/au̯es‑, тады лац.avēna < avesna. З апошнім згадзіцца цяжка, бо славянскія і балтыйскія формы сведчаць аб індаеўрапейскіх палатальных гутуральных; гл. Покарны, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та1 ’то’ злучнік (Сержп.; гродз., Нар. лекс.), та ’гэта’ (Ян.). Укр.та ’і; але’, стараж.-рус.та ’і; і, ды’, серб.-харв.та ’ды, так, от жа’, макед.та ’і, ды’, балг.та ’і, ды; таму, каб’, ст.-слав.та ’і, ды’. Відаць, стары дублетто (гл.), што ўзыходзіць да прасл. займенніка *tъ ’той’, роднаснага літ.tuojaũ, tuõj ’зараз, адразу, неадкладна’, грэч.τῶ ’тады, потым’; далей да хец.ta ’і’, ст.-інд.tāt ’у выніку чаго’ (Фасмер, 4, 5; ESSJ SG, 2, 627–631; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 498). Адносна магчымай сувязі са злучнікам да ’ды’ (Бяльк.), ’ды, і; а потым, але’ (ТС) гл. Копечны, Этимология–1967, 26–27.
Купа́цца1 ’абмывацца, плаваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Я руш., Бяльк., ТС, Касп.). Укр.купати, рус.купать, балг.къпя, серб.-харв.ку́пати, славен.kópati, польск.kąpać, чэш.koupati, славац.kupať, в.-луж.kupać, н.-луж.kupaś ’тс’. Прасл.kǫpati не мае этымалагічна задавальняючага тлумачэння. Вельмі праблематычна сувязь з назвай канапель (параўн. Бернекер, 600), з германскай назвай мора (ст.-ісл.haf) (Якабсон, KZ, 42, 161), з прасл.kǫpa ’звязка’ і інш. Здаецца, што прыведзеная вышэй этымалогія купалы пралівае святло і на гэты тэрмін (гл. купала). Калі дапусціць дублетkupěti/kǫpati (параўн. аб такіх дублетах: Брукнер, KZ, 42; Лер-Сплавінскі, Studia; Слаўскі, SO, 18), можна звесці купаць (у адрозненне ад мыць) да першапачатковага ’ачышчацца агнём’. Пакуль што, аднак, гэта этымалогія вельмі праблематычная.
Со́ўгаць ‘перасоўваць што-небудзь з месца на месца’, ‘рухаць, соваць чым-небудзь у розных кірунках (звычайна па паверхні)’, ‘тыкаць, соваць’ (ТСБМ), ‘габляваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘соваць, тыкаць’ (ТС), со́ўгацца ‘хадзіць туды-сюды, сланяцца’, ‘пасоўвацца паволі, з цяжкасцю; рухацца, перамяшчацца’ (ТСБМ, ТС; ашм., шальч., Сл. ПЗБ, Жд. 1), ‘хадзіць узад і ўперад’ (Янк. 1, Нар. Гом.), соўгену́ць ‘рэзка сунуць’ (ТС), совгну́ты ‘штурхануць’ (Сл. Брэс.), соўгну́тэ ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), соўг ‘пра соўганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), саўге́ць! ‘кідок камянём’ (Арх. Федар.), саўга́к ‘стары чалавек’ (Наша Ніва, 1998, 26 кастр.), со́ўгала ‘чалавек, які сноўдаецца без справы і заняткаў’ (Янк. 3.). Укр.со́вгати ‘соваць; соўгаць’, со́вганка ‘коўзанка’. Няясна. Для ўкраінскага аўтары ЕСУМ (5, 342) мяркуюць аб кантамінацыі со́вати і ковзати (< *ковгати), што не вельмі пераканаўча; магчыма, гэта звонкі дублет да соўкаць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абмішу́ліць, абмішульваць ’ашукаць, падмануць’ (Бяльк.), абмішуліцца ’прыкра памыліцца’ (Юрч. Сін.). Рус.мишуля ’дурань’ звязваецца з уласным імем Міхаіл. Фасмер (2, 631) аспрэчвае версію Ільінскага (ИОРЯС, 20, 3, 76) аб сувязі мишуля з рус.обмихнуться, якое, аднак, у сваю чаргу не мае яснай этымалогіі. Калі бел.абмішуліць утворана як абдзяжуліць, тады яно ўзыходзіць да аб‑міх кантамінацыйнай формы ад бел.абмах ’памылка’ і бел.абвіхнуцца ’памыліцца’ (гл.). Іншая версія можа быць звязана з літ.mišulỹs ’блытаніна думак’ да mìsti ’заблытацца, аканфузіцца’, ’страціць розум’. Тады абмішуліць балтыйскага паходжання. Як аб гэтым сведчыць фанетыка, запазычанне магло адбыцца толькі пасля падзення рэдукаваных. Гэта версія таксама не надзейная, бо застаецца неўдакладненай непасрэдная крыніца запазычання. Трэцяе рашэнне: рускі дублетобмишулить/обмишурить гаворыць аб л/р дублетнасці ў гэтых формах. Тады абмішурыцца, магчыма, да рус. (зах.) мишурис, польск.miszures ’слуга на пастаялым двары’ (< ідыш meszores ’слуга’). Нарэшце, параўн. абмішуліцца ’памыліцца’ і абмішэніцца ’не папасці ў цэль’ (Бяльк., Дабр., Этн.). Апошняе магло кантамінавацца з абакуліць ’ашукаць’. Магчымасць усіх гэтых версій стварае вялікія цяжкасці на шляху вырашэння пытання. Хутчэй за ўсё ў дадзеным выпадку мелі месца надзвычай складаныя кантамінацыйныя працэсы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
double
[ˈdʌbəl]1.
adj.
1) падво́йны
double meaning — падво́йнае значэ́ньне
2) дваі́сты
3) двая́кі
2.
adv.
1) падво́йна, у два разы́
he sees double — яму́ дво́іцца ўваччу́
2) удву́х, удзьвю́х, удваі́х
3.
n.
1) падво́йная ко́лькасьць
2) дубле́т -а m., двайні́к -а́m.
3) дублёр -а m. (акто́р)
4) у дзьве сто́лкі
4.
v.
1) падво́йваць (-ца), павялі́чваць у два разы́
2) дублява́ць
3) склада́ць у дзьве сто́лкі
4) абплыва́ць наво́кал
5) выко́нваць дзьве фу́нкцыі; гра́ць дзьве ро́лі
•
- double back
- on the double
- double up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Клю́шня1 ’канечная частка ножкі ракападобных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш.). Мабыць, вынік кантамінацыі клешня (гл.) і клюка (гл.), ключка (гл.). Дублетклешня/клюшня адзначае Сл. паўн.-зах., 475, 486. Магчыма, таксама ўплыў літоўскіх форм, сярод іх у першую чаргу літ.klìšes ’клюшні’. Аддзяліць бел.клешня і клюшня ад літ.klìšes немагчыма (семантычная тоеснасць і фармальная блізкасць). Спробы рэканструяваць балта-славянскія формы kliša/kleša беспадстаўныя (Слаўскі, 2, 228), паколькі рэальна існуюць толькі ўсходнеславянскія формы, арэальна арыентаваныя на балтыйскую тэрыторыю. У значэнні ’клюшня рака’ або ’нага, сцягно’ рускія формы зафіксаваны толькі ў Смаленскім, Бранскім арэалах (не лічачы тэрыторыі новага засялення). Таксама нельга прызнаць верагоднай гіпотэзу аб паходжанні клешня ад kleščьna (гл. клешчы) (Бернекер, 1, 517; Фасмер, 2, 249; ЕСУМ 2, 463; Трубачоў, Эт. сл., 10, 23). Паколькі частка гэтых форм мае значэнне ’клешчы’, не выключана кантамінацыя клешня і клешчы (гл.).
Клю́шня2 ’тазасцегнавы сустаў’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодны балтызм. Параўн. літ.kùlšnis ’шчыкалатка’ (там жа, 486). Больш надзейная крыніца літ.klíšė ’нага’ або іншая балтыйская, блізкая да яе. Параўн. таксама клюшня1.
Клю́шня3 ’палкі, да якіх прымацаваны крыллі сеці’ (Мат. АС). Гл. клюшня1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Раме́за, роме́за ’луска верхняга слоя кары сасны’ (петрык., Шатал.). Параўн. ръмузі́ніна ’вузкая палоска матэрыі’ (міёр., Нар. словатв.) і, гледзячы па ўсім, роднаснае, але семантычна больш далёкае рамізкі ’прыстасаванне з нітак або шнурочкаў, цераз якія перацягваюць ніткі асновы’ (Інстр. 2). Блізкая семантыка і наяўнасць рускай дыялектнай (вяц., арханг., уладз.) формы ремезе́нь ’скураны пояс, рамень’ даюць падставы лічыць корань гэтага рэдкага слова роднасным кораню, які вылучаецца ў раме́нь (гл.), г. зн. *rem‑. Фасмер (3, 469) і Чарных (2, 110), паводле Даля (2‑е і 3‑е выд.), звяртаюць увагу і на іншасуфіксальныя формы — рус.дыял.ремо́к, ремьё, ремо́ха, рему́ха, рему́га ’акравак; лахмоцце; рыззё’, да якіх можна дадаць яшчэ шэраг з аналагічнымі ці блізкімі значэннямі: ремо́ния, ремо́ница, рему́зия, рему́зы, рё́муз, рё́мух, ремги́ і г. д., а таксама укр.ра́мʼя ’лахманы; рыззё’. Паводле Куркінай (Этимология–1997–1999, 85), “назва вузкай палоскі скуры, тканіны, зямлі і да т. п. матывавана дзеяслоўнай семантыкай ’ірваць, здзерці’”. Між тым, падобна на тое, што арыгінальнае значэнне лексемы, зусім не абавязкова звязанага з семантычным абагульненнем ’ірваць, здзіраць’, з’яўляецца не менш старажытным, а гэта, у сваю чаргу, дазваляе прапанаваць тэрытарыяльна абмежаваны познепраславянскі дублет*remenь/*remene (< *remy), менавіта *remezъ/*remeza, і таксама з цыркумфлекснай інтанацыяй.