Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дубле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў, другі экзэмпляр якой-н. рэчы.
Д. кнігі ў бібліятэцы.
2. Два выстралы запар па адной цэлі з двухствольнай стрэльбы.
|| прым.дубле́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дубле́тм.дубле́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дубле́тдубле́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дубле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой‑н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і пад. Дублет кнігі.
2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы.
3. Падроблены каштоўны камень, склеены з дзвюх частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца каштоўным каменем.
[Фр. doublet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДУБЛЕ́Т (франц. doublet ад double двайны),
1) адзін з 2 аднолькавых прадметаў; другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, б-цы і інш. 2) Падроблены каштоўны камень, склеены з 2 частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца сапраўднай.
3) 2 выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа.