Я́ХТА (англ. yacht ад галанд. jagen гнаць, праследаваць),
паруснае, маторнае або парусна-маторнае судна для воднага спорту, турызму, прагулак. Найб. пашыраны парусныя Я. Яхтамі наз. малыя парусныя судны незалежна ад іх памераў і канструктыўнага тыпу.
Парусныя Я. падзяляюцца на крэйсерскія, разлічаныя на далёкія плаванні і гонкі ў адкрытым моры, гоначныя (прагулачныя) — для плавання на азёрах і рэках у прыбярэжнай зоне і вучэбныя; паводле формы корпуса — на кілявыя, у якіх днішча пераходзіць у баластны кіль (павышае астойлівасць Я.), мелкасядзячыя, з высоўным кілем (швертам — швертботы) і кампрамісы, якія маюць баластны і высоўны кілі. Да маторных Я. адносяць катэры з рухавікамі ўнутр. згарання, даўжынёй больш за 8 м, з камфартабельнымі каютамі. Парусна-маторныя Я. маюць звычайнае паруснае аснашчэнне і рухавік. Існуюць Я. 2-корпусныя (катамараны) і 3-корпусныя (трымараны), адна- і мнагамачтавыя. Спарт. парусныя Я. падзяляюць на класы, у якія аб’яднаны аднолькавыя па канструкцыйных (абводы корпуса, плошча парусоў і інш.) і хадавых якасцях судны. Вядомыя з 17 ст.
На Беларусі найб. развіццё атрымалі спарт. масавыя класы Я.: «Лазер», «470», «Еўропа», «Фін», парусная дошка «Містраль». Актыўна развіваюцца Я. міжнар. класаў «Аптыміст», «Кадэт», «Прамень-міні», папулярныя Я. класа «Мікра». У стандартны камплект алімпійскай Я. ўваходзяць корпус, мачта, гік, ветразі, рулявое прыстасаванне, шверт (кіль), такелаж (шкоты, брасы, фалы і інш.). Гл. таксама Парусны спорт.
У.М.Сацута, А.Ю.Сполан.
Схема корпуса яхты і яе папярочнага сячэння: а — яхты з высоўным кілем; б — кілевай яхты; в — яхты кампраміс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вэ́дле ’побач’ (Жд.). Параўн. ст.-бел.ведле, ве́для, вэдля (Булыка, Запазыч.) ’адпаведна, паводле’. Укр.дыял.вегля́, ві́для (ст.-укр.ведля, ведлѣ). Запазычанне з польск.wedle (< vъ‑dьle). Гл. Рудніцкі, 1, 331; Булыка, Запазыч., 58. Параўн. Брукнер, 606. Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61. Але бел. формы тыпуво́дле, во́длі могуць быць не запазычанымі (хоць такая магчымасць у прынцыпе не выключаецца: во́дле < wedle, з адаптацыяй першай часткі да ўсх.-слав. слоў з во‑ < въ‑), а спрадвечна ўсх.-слав. (аб гэтым гл. Фасмер, 1, 334).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус.вихо́р, укр.вихор, польск.wicher, чэш.vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен.vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпубугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́лата ’долата’ (БРС). Рус.долото́, укр.долото́, чэш.dláto, польск.dłuto, балг.длато́. Зыходным для гэтых форм з’яўляецца прасл.*dolbto (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 60), якое лічыцца больш старым, чым *delbto (балг.длето́, серб.-харв.дле́то, чэш.dletko; гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 205). Параўн. ст.-прус.dalptan ’прабойнік’. Утварэнне з суфіксам *‑to ад асновы *dolb‑, якая мае іменны вакалізм ‑o‑. Формы тыпу*delb‑ лічацца другаснымі. У аснове ляжыць *delb‑: *dьlb‑: *dolb‑ ’дзяўбці’. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526; Траўтман, 54; Бернекер, 1, 183.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напоў ’папалам’ (Гарэц., Др.). З прыназоўнікавага спалучэння *na роlъ, гл. поў ’палова, палавіна’, параўн. рус.напол ’папалам, напалавіну’, польск.napoi ’тс’, в.-, н.-луж.napoi ’тс’, славен.napoi ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 43; Шустар-Шэўц, 13, 988). Пераход л > ў звычайна не характэрны для канца слоў, параўн. вол, кол і пад., хутчэй за ўсё ў выніку частага ўжывання ў складаных словах і ўстойлівых выразах тыпупаўтара (Карскі, 1, 318), гл. таксама напаў-, параўн., аднак, напал, напол (гл.), магчыма, з напали капалам, напалавіну’ (ст.-бел.наполи ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насца́к ’выспятак’ (Ян.; браг., Нар. словатв.), ’выспятак, штуршок’ (Сцяшк.), параўн. носца, носцэм у выразах: даць носца (носцэм) ’даць выспятка’ (ТС). Як паказвае апошні прыклад, у аснове ўтварэння ляжыць незафіксаванае *носец ’насок’, паралельнае да сучаснага насик ’насок, пярэдняя частка ступні’: даць пасака ’даць выспятка’ (Мат. Маг.), насок ’пярэдняя частка абутку’: даць наском ’ударыць пальцамі нагі’ (Сл. ПЗБ), усё да нос (гл.). Разглядаемае слова ўтварылася суфіксальным шляхам на базе формы носца (род. скл. адз. л. ад *носец), успрынятай як прыслоўе тыпубасяки ’басяком’, драла ’бягом’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наў- у прыслоўях тыпунаўбе́жкі ’бягом’, наўго́н ’наўздагон’, наўдага́д ’наўгад’, наўкруг ’кругом’, наўкры́ж ’накрыж’ і пад. Звычайна па значэнню адпавядае прыстаўкам на- ці ў‑ і выкарыстоўваецца як іх семантычны эквівалент, параўн. паўпрамік//напрамік; наўшчэнт//нашчэнт//ушчэнт; наўкруг//укруг, або з’яўляецца «пустым» элементам, параўн. наўпроціў//проціў. У многіх выпадках утварэнні з наў‑ могуць разглядацца як вынік кантамінацыі прыслоўяў з пачатковымі на- і y‑, што, відаць, і стварыла ўмовы для ўзнікнення названага прэфіксальнага комплексу, параўн. напрамую × упрамую = наўпрамую; накася́к × укася́к = наўкася́к і г. д. Параўн. наўз-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ка́лінь, ко́лінь ’калі-небудзь’ (пін., Нар. лекс.). Прыклад мадэлі, рэпрэзентаванай такімі ўтварэннямі ў гаворцы, як дэнь ’дзе-небудзь’, хтонь ’хто-небудзь’, кудань ’куды-небудзь’, шчонь ’што-небудзь’. У рус. гаворках адзначаны ўтварэнні тыпуколи не, колино, якія адлюстроўваюць іншы тып утварэння і па значэнню не супадаюць з бел. прыкладам. Магчыма, аб такой самай рэдукцыі другога слова (якое ўспрымаецца як складанае з істотна рознымі па функцыі часткамі?) сведчыць і адзначанае на іншай тэрыторыі каліль, коліль. Ізаляванасць гэтых форм дазваляе меркаваць, што яны другасныя і паходзяць ад колінь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аце́п ’выклічнік для адгону сабакі’ (Нас.). Меркаванні Насовіча пра сувязь з рус.цепь ’ланцуг’ (пагроза ланцугом: «А на цепь!») здаюцца малаверагоднымі. Магчыма, звязана з укр.аці́ба ’выгук для адгону сабак’, якое Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 124) суадносіць з рум.tíbă ’тс’ і іншымі адгоннымі выгукамі тыпуа псік, што дазваляе раздзяліць слова на а і ціба насуперак Рудніцкаму, 1, 43, (а!‑ці!‑ба!); параўн. таксама балг.ти́ба, макед.чиба ’тс’, далейшая гісторыя якіх застаецца няяснай. Менш верагодна ад *це́паць ’біць’, параўн. польск.ciepać, рус.тепти́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Найстры́ць ’навастрыць’, найстрыны ’навостраны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле Карскага (1, 159), вытворнае ад істрыць (гл.): у гаворках, якія ведаюць на месцы о ненаціскнога ў пэўных складах ы, пачатковае о ненаціскное ў некаторых словах змяняецца ў і, паколькі ы ў пачатку слоў не сустракаецца: спяць, ігарод, ігурец, імбарь — усе прыклады з паўночнага Усходу Беларусу дзе і фактычна не на месцы o, а замяніла рэдукаваны галосны, які з’явіўся на яго месцы. Аднак фіксацыя найстрыць на захадзе ставіць пад сумненне такое тлумачэнне. Магчыма, тут уплыў форм тыпувойстры, гойстры.