Пле́сні ’вяснушкі’ (светлаг., рагач., б.-каш., Мат. Гом.), плесня ’тс’ (слаўг., карм., ветк.), слаўг., карм. плесневыя ’з вяснушкамі’ (ЛА, 3), рус. смал. плесни ’вяснушкі’, плеашвыіі ’з вяснушкамі’, прыбалгыйск. ’сівы (пра масць каня)’, польск. pleśń ’чорная плесня на грабні пеўня’. Да плесня (гл.) < і.-е. plek‑sn‑i‑s ’пляма’ (Банькоўскі, 2, 607). Сюды ж ст.-бел. плеснивый, плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.), якое Булыка (Лекс. запазыч., 124) выводзіць са ст.-польск. pleśń iwy; параўн. таксама ст.-чэш. plesnivy ’пакрыты плесняй’, ’сівы, белапёры (пра каня)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)