◎ Плясні́вы (плясьнівыіі) ’сівабелаваты (пра каня)’ (Бяльк.), пляснівы ’вяснушкаваты’ (кліч., Жыв. сл.; рэч., светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), ’плямісты’ (рэч., Нар. сл.), ’заплеснявелы’ (Сцяшк. Сл.), ’колер поўсці ў каня ці каровы, дзе змешаны белая і рыжая поўсці’ (Варл.). Апошняе ст.-бел. плесннвыіц плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.) — са ст.-польск. pleśniwy ’конь з белымі плямкамі на шэрсці’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124). Параўн. таксама і ст.-чэш. plesnivy ’сівы, бела-шэры (пра каня)’, ’пакрыты плесняй’. Да плесні, плесня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)